Свет

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

Працу-пераможцу прэстыжнага конкурсу навуковай фатаграфіі вырашылі паўторна праверыць пасля таго, як навукоўцы западозрылі, што пры яе стварэнні выкарыстоўваўся штучны інтэлект, піша Бі-бі-сі.

Штогадовы конкурс Nikon Small World In Motion праводзіцца ўжо 15 гадоў і прымае фатаграфіі і відэазапісы, зробленыя з дапамогай магутных мікраскопаў.

Сёлета пераможцам стаў кароткі відэаролік, прадстаўлены доктарам Нінам Сюй, даследчыкам з Універсітэта Цынхуа ў Кітаі. Аўтар сцвярджае, што на відэа зафіксаваны рух малюсенькіх валасападобных структур — веек — у дыхальных шляхах дзіцяці, якое пакутуе на рэдкае захворванне.

Сюй не адказаў на просьбу Бі-бі-сі пракаментаваць сітуацыю, аднак апублікаваў у інтэрнэце заяву, у якой адмаўляе, што парушыў правілы конкурсу. У адказ на публікацыю Nikon у LinkedIn Сюй не стаў адмаўляць, што выкарыстоўваў штучны інтэлект пры апрацоўцы выявы, аднак заявіў, што не парушыў правілаў конкурсу.

«ШІ не выкарыстоўваўся для стварэння эксперыментальнага відэа, саміх вейчыкаў або іх руху», — напісаў ён.

Відэа Сюя афарбавана ў штучна яркія колеры — гэта звычайная практыка ў мікраскапіі, дазволеная правіламі конкурсу. Як правіла, для гэтага ілюстрацыю ўручную афарбоўваюць адмысловымі фарбавальнікамі.

Сюй прызнаў, што ШІ выкарыстоўваўся «для вылучэння і візуалізацыі асаблівасцяў рэканструяваных выяў у адценнях шэрага».

Аднак іншыя навукоўцы звярнулі ўвагу на шэраг дэталяў, якія, на іх думку, ставяць пад сумнеў сапраўднасць відэа.

Яны сцвярджаюць, што некаторыя формы і рухі не адпавядаюць звычайнай будове і паводзінам клетак, а самі вейчыкі выглядаюць занадта буйнымі.

Дацэнт Універсітэта Фларыды Эдвард Фелпс, каментуючы публікацыю Nikon у сацыяльных сетках, адзначыў, што некаторыя структуры на відэа «ўзнікаюць і знікаюць», а вейчыкі «з'яўляюцца з ніадкуль».

Аспірант Паўднёва-Заходняга медыцынскага цэнтра Тэхаскага ўніверсітэта Іэн Донаван, у сваю чаргу, заявіў, што на зыходнай выяве, відаць, прысутнічае характэрны вадзяны знак, які паказвае на выкарыстанне генератыўнага ШІ.

Сумневы ў сапраўднасці работы таксама выказалі двое былых членаў журы конкурсу. У Nikon заявілі, што Сюй «у поўнай меры супрацоўнічае» з праверкай, якая праводзіцца, і ўжо прадаставіў кампаніі дадатковыя тэхнічныя дакументы.

Доктар Патрык Хікі, які заняў пятае месца ў конкурсе Small World 2026 года, кажа, што прызнанне, якое дае ўдзел у такім конкурсе, значна важнейшае за грашовы прыз у памеры $3 тысяч.

«Калі вы праводзіце большую частку часу ў цёмным пакоі, гледзячы ў мікраскоп, вельмі прыемна атрымаць магчымасць паказаць сваю работу іншым людзям, шырокай публіцы, — сказаў ён. — Тут цікава спалучаюцца навука і мастацтва: многія выявы, якія ствараюць навукоўцы, валодаюць даволі абстрактнымі і мастацкімі якасцямі».

Паводле слоў Хікі, калі высветліцца, што відэа-пераможца было недапушчальным чынам зменена з дапамогай ШІ, гэта будзе несправядліва ў дачыненні да іншых удзельнікаў.

«Конкурс мае выразны набор правілаў. Адно з іх непасрэдна кажа, што нельга выкарыстоўваць генератыўны ШІ для стварэння выяў. Іншае відавочнае патрабаванне — матэрыял павінен быць зняты з дапамогай мікраскопа», — сказаў ён.

Пакуль Nikon лічыць, што ўстаноўленыя працэдуры былі выкананыя, аднак абяцае ў бліжэйшы час паведаміць пра вынікі праверкі.

«На гэты момант мы не бачым прыкмет таго, што якія-небудзь правілы былі парушаныя», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА4

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай90

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць