Здарэнні55

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця

Маці спадзяецца пахаваць дачку ў Беларусі.

Яна

У аўторак гамяльчанцы Ганне патэлефанавалі з ізраільскага консульства і паведамілі страшную навіну: яе дачка Яна, якая жыла ў Хайфе, памерла. За некалькі дзён да гэтага жанчына западозрыла нядобрае, таму што дачка раптам перастала выходзіць на сувязь. Паводле даных ізраільскіх СМІ, у дачыненні да гібелі маладой беларускі падазраюць яе мужа. 

Зараз мама загінулай Яны займаецца пытаннямі рэпатрыяцыі цела дачкі ў Беларусь.

— Нам дапамагаюць і з ізраільскага, і з беларускага боку. Я не засталася без падтрымкі і ўсім за гэта ўдзячная. Магчыма, калі б я ў свой час пераехала да дачкі, нічога гэтага не адбылося б…

— Але ў нас цяжка захварэў бацька. І мы з Янай тады вырашылі: я застаюся ў Гомелі, каб глядзець яго. Дачка часта прылятала, ва ўсім мне дапамагала, — расказала Onliner мама загінулай Ганна.

Паводле яе слоў, у іх з дачкой былі вельмі цёплыя адносіны — Яна была для мамы самай блізкай сяброўкай.

— У мяне абедзве дачкі вельмі прыгожыя (Яна была старэйшай), але ёй гэтая прыгажосць шчасця не прынесла. Усё адбылося з-за кахання. Рэўнасць — страшнае пачуццё, асабліва калі яна становіцца хваравітай. З-за гэтага і адбываюцца падобныя трагедыі, і мне як маці цяпер невыносна балюча…

Ганна прызнаецца: калі нарадзіўся ўнук, яна выдатна разумела, як цяжка давядзецца Яне гадаваць дзіця адной у чужой краіне без падтрымкі блізкіх.

— Мне ў свой час мая мама дапамагала гадаваць Яну, і я, вядома ж, таксама вельмі хацела ёй дапамагчы. Але, на жаль, усё склалася інакш.

Унука і дачку Ганна бачыла кожны дзень па відэасувязі. Хлопчыка назвалі Лаціф, што ў перакладзе з арабскай азначае «мілы».

— Ганна, ці ёсць нейкая пэўнасць з тым, ці дазволяць вам забраць унука ў Беларусь?

— Пакуль не магу адказаць на гэтае пытанне. Рашэнне будуць прымаць ізраільскія ўлады. Слава Богу, унук жывы, а далей будзе відаць: я яшчэ не старая, выгадаваць яго змагу. Цяпер галоўнае — вырашыць пытанне з Янай, вярнуць яе на радзіму. Але тут, як я ўжо казала, мне вельмі дапамагаюць. Дачку мы пахаваем у Беларусі.

Каментары5

  • Шануй сваё
    02.10.2026
    Ажанілася б беларусам была б жывая. Шукаюць сабе шэйха і вось вынік.
  • Владимир
    02.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Былы вязень
    03.10.2026
    небяспечна, "грамадзянскую вайну трэба спыняць" — лукашыстам гэта кажы

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць