Здарэнні22

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі

У тым жа дыскаўнтары паляваў на салодкае і злодзей з Румыніі.

фота: Germanfoods.org

У нямецкім Бад-Фрайенвальдзе (зямля Брандэнбург, Германія) у краме-дыскаўнтары затрымалі 43‑гадовага беларуса. Ён спрабаваў вынесці поўную торбу шакаладу. Пра гэта паведаміла паліцыя Брандэнбурга.

Здарэнне адбылося 5 кастрычніка ў абед. Паводле паліцыі, мужчына выпусціў грошы і пачаў іх збіраць. Супрацоўнікі крамы ў гэты момант зазірнулі ў ягоную торбу і ўбачылі, што яна напоўненая да краёў шакаладам, за які ён не заплаціў.

Адметна, што ў той жа дзень у той жа краме ахоўнік злавіў на крадзяжы шакаладу яшчэ аднаго мужчыну, 37‑гадовага грамадзяніна Румыніі. Ён быў больш паспяховым за беларуса, таму паспеў вынесці поўны заплечнік салодкага. Але ўрэшце знайшлі і яго.

Каментары2

  • Маёр Томін
    06.10.2026
    Інтэрнацыянальная гангі мелкіх жулікаў ездзяць па такіх сонных гарадках у пошуках месцаў з крамамі, дзе няма 100-500 відэакамер.

    І ад радасці, што такое яшчэ бывае, іх пераўняюць эмоцыі і яны забываюць пра інстынкт замахавання.
  • падкі на салодкае
    06.10.2026
    Ў тыктоку ёсць злодзей з Гомеля, які вучыць як абнасіць еўрапейскія крамы, якія прылады трэба мець і гэтак далей. Што цікава, перыядычна выкладвае відосы на фоне сцяга Гомеля (Рысь). Я думаў крымінальнікам ўсё роўна на грамадзянства і паходжанне, ан не, не хоча каб яго блыталі з расейцам ці украінцам. Вось такі асаблівы беларускі патрыятызм.

Цяпер чытаюць

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць