Свет22

ЕС увёў рэкордную колькасць новых санкцый супраць расійскіх кампаній, звязаных з уварваннем ва Украіну

Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза зацвердзілі амаль 1600 новых санкцыйных пазіцый, звязаных найперш з расійскім ваенна-прамысловым комплексам.

Кая Калас. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Паводле слоў кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Каі Калас, больш за палову новых фігурантаў звязаныя з ланцужкамі вытворчасці балістычных ракет. Гэта найбуйнейшае адначасовае пашырэнне санкцыйнага спіса ЕС з пачатку поўнамаштабнай вайны, піша Bild.

У спіс таксама ўвайшлі 77 расійскіх палітыкаў, датычных, паводле ацэнкі ЕС, да правядзення выбараў у Дзяржаўную думу на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Для фізічных асоб санкцыі звычайна азначаюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕС, для арганізацый — замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне ім сродкаў.

Адначасова Еўрасаюз мае намер ужо на гэтым тыдні выдзеліць Украіне дадатковыя сродкі на закупку беспілотнікаў і ракет для ўзмацнення СПА. Пасля размовы з Уладзімірам Зяленскім старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла: «Вайна ўступіла ў новую, яшчэ больш змрочную фазу. Расія буксуе на полі бою і наносіць удары па мірных жыхарах далёка за лініяй фронту».

Каментары2

  • а толку
    12.10.2026
    А толку? Расея як бамбіла Ўкраіну, так і бомбіць. Іран, Кітай і Паўночная Карэя дапамагаюць абыходзіць санкцыі. Прычым, ціск Трампа на Іран і Кітай застаецца без падтрымкі Еўропы
  • сэнс ё
    12.10.2026
    а толку, сэнс ёсць, галоўнае не толькі ўводзіць санкцыі, але і пастаяна кантраляваць іх выкананне ды дапамагаць Украіне родкамі, дронамі, ракетамі.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць