Грамадства44

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму

У 2025 годзе ў Беларусі на ўлік з упершыню пастаўленымі дыягназамі «алкагалізм» і «алкагольны псіхоз» паставілі 12 982 чалавекі. Паводле даных Белстата, за апошнія дзесяць гадоў колькасць новых выпадкаў скарацілася на 33,6%, або на 6563 чалавекі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Найбольшую колькасць новых пацыентаў у 2025 годзе зарэгістравалі ў Брэсцкай вобласці — 2290 чалавек. Найменшы паказчык быў у Гродзенскай вобласці, дзе ўпершыню дыягназ паставілі 1567 жыхарам.

У Мінску летась выявілі 1593 новыя выпадкі алкагольнай залежнасці. Для параўнання, у 2015 годзе ў сталіцы зарэгістравалі 4184 такія выпадкі. За дзесяцігоддзе колькасць новых дыягназаў у Мінску зменшылася ў 2,6 раза.

Такім чынам, статыстыка нібыта сведчыць пра зніжэнне колькасці людзей, у якіх упершыню выяўляюць алкагольную залежнасць і звязаныя з ёй псіхічныя разлады. Аднак праблема злоўжывання алкаголем у Беларусі ўсё адно застаецца вельмі актуальнай. Варта адзначыць, што статыстыка ўлічвае толькі тых, хто сам звярнуўся з праблемай да дактароў або трапіў да іх інакшым чынам. 

Каментары4

  • cool
    13.10.2026
    Гэта пра тую брэсцкую вобласць, дзе кожная вёска працавітая і веручая?)))))
  • р
    14.10.2026
    религиозность (вера в потустороннее и в ближневосточные сказки) не имеет ничего общего с подверженностью организма наркомании.
  • Валенты
    14.10.2026
    Вангую, усё проста - медыкі атрымалі адпаведны загад наконт уліку.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць