Свет

У Турцыі прайшлі масавыя арышты членаў злачыннай групоўкі, якую падазраюць у падпале станцый Starlink у Еўропе

У Турцыі затрымалі 87 чалавек, у тым ліку 30 непаўналетніх, якіх падазраюць у прыналежнасці да арганізаванай злачыннай групоўкі «Далтаны» (Daltonlar). Паводле інфармацыі турэцкага тэлеканала CNN Türk, аперацыя прайшла адначасова ў 30‑ці правінцыях, у тым ліку ў Стамбуле.

Фота: odatv

Следства падазрае ўдзельнікаў групоўкі ў вярбоўцы кілераў, дзеянні якіх каардынавалі праз закрытыя чаты ў месенджарах. Асноўным каналам сувязі быў агульны чат у WhatsApp пад назвай «Браты Далтаны» (Dalton Kardeşler).

Міністр юстыцыі Турцыі Акін Гюрлек паведаміў, што ўсяго па справе затрымалі 87 чалавек. Пошукі яшчэ 13‑ці падазраваных працягваюцца.

Лідар групоўкі Бератджан Гёкдэмір быў затрыманы ў Расіі ў 2024 годзе. Паводле звестак нямецкіх органаў бяспекі, нягледзячы на патрабаванне Анкары аб яго экстрадыцыі, Масква дала яму магчымасць дзейнічаць і забяспечыла абарону — меркавана, у абмен на пэўныя паслугі. Гёкдэмір абвешчаны ў міжнародны вышук па чырвоным паведамленні Інтэрпала.

Групоўка можа быць датычная да падпалаў наземных станцый спадарожнікавай сувязі Starlink у Еўропе. Раней крыніцы нямецкага выдання Spiegel паведамлялі, што расійскія спецслужбы маглі заказаць падпал станцыі ў Польшчы.

Польскія ўлады ўжо арыштавалі двух грамадзян Турцыі, якіх абвінавачваюць у наўмысным падпале тэрмінала Starlink 23 верасня ў вёсцы Воля-Крабоўска. Гэты аб’ект, сярод іншага, забяспечваў сувязь для ўкраінскіх войскаў.

Паводле звестак некалькіх еўрапейскіх спецслужбаў, затрыманыя маглі належаць да «Далтанаў» або атрымаць заказ ад удзельнікаў гэтай групоўкі. Яна шмат гадоў займаецца вымагальніцтвам, гандлем зброяй і заказнымі забойствамі, у тым ліку ў Германіі. Паводле публікацыі Spiegel, загад аб нападзе на польскі аб’ект мог паступіць ад расійскіх спецслужбаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць