«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 9 лістапада паставіў пад сумнеў сумленнасць прамежкавых выбараў у Кангрэс, на якіх Рэспубліканская партыя пацярпела паразу. Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Свой допіс Трамп апублікаваў праз шэсць дзён пасля таго, як рэспубліканцы пацярпелі сур'ёзныя паразы на выбарах у розных частках краіны, у тым ліку ў некалькіх штатах, якія традыцыйна падтрымліваюць Рэспубліканскую партыю, — Тэхасе і Паўднёвай Караліне.
«Няўжо нехта сапраўды верыць, што гэтыя «выбары» былі сумленнымі? Як апытанні маглі настолькі памыліцца? Некаторыя «кучы» галасоў падчас датэрміновага галасавання былі настолькі вялікімі, што перамагчы было немагчыма, колькі б людзей ні прыйшло галасаваць. Усё залежыць ад машын, якія значна важнейшыя за выбаршчыкаў!» — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Трамп таксама бяздоказна сцвярджаў, што прайграў праз масавыя фальсіфікацыі. Ягоныя заявы тады сталі адным з фактараў, якія папярэднічалі нападу натоўпу яго прыхільнікаў на Капітолій ЗША 6 студзеня 2021 года.
На сёлетніх прамежкавых выбарах Рэспубліканская партыя Трампа страціла большасць у абедзвюх палатах Кангрэса. Раней прэзідэнт ЗША заяўляў, што прызнае вынікі галасавання і гатовы супрацоўнічаць з дэмакратычнай большасцю ў Кангрэсе.
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі
На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне
«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы
Каментары