Свет

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа разглядае магчымасць пайсці з адміністрацыі Дональда Трампа, каб падрыхтавацца да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2028 года. Пра гэта паведамляе The Independent са спасылкай на ўплывовыя крыніцы ў ЗША і брытанскім урадзе.

Марка Рубіа. Фота: Zed Jameson/Anadolu via Getty Images

Пасля паразы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс Рубіа, паводле інфармацыі выдання, можа паспрабаваць дыстанцыявацца ад палітыкі адміністрацыі Трампа, у прыватнасці ад вайны з Іранам. Гэта дазволіла б яму палепшыць свае шанцы стаць кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле ацэнак суразмоўцаў выдання, галоўным канкурэнтам Рубіа ў барацьбе за рэспубліканскую намінацыю пакуль з'яўляецца віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.

Рубіа — адзін з пяці членаў цяперашняй адміністрацыі Трампа, якія, як мяркуецца, могуць пакінуць свае пасады пасля няўдалых для рэспубліканцаў прамежкавых выбараў.

Адзін з палітычных інсайдараў у Вашынгтоне лічыць, што Рубіа неабходна адмежавацца ад вайны з Іранам і перакласці адказнасць за яе на самога Трампа.

Адзін з паплечнікаў дзяржсакратара таксама заявіў, што яго адстаўка была б цалкам лагічным крокам. Паводле яго слоў, цяпер Рубіа мае лепшыя пазіцыі за Вэнса ў барацьбе за вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі. Аднак, пакуль ён застаецца на пасадзе кіраўніка Дзярждэпартамента, пачаць паўнавартасную прэзідэнцкую кампанію будзе складана. Акрамя таго, сувязь з адміністрацыяй Трампа можа негатыўна паўплываць на яго электаральныя перспектывы.

Віцэ-прэзідэнт Вэнс пасля няўдалых вынікаў выбараў ужо таксама выступіў з крытыкай вайны ў Іране, імкнучыся таксама дыстанцыявацца ад гэтай палітыкі.

Мяркуецца, што Дональд Трамп можа ўскласці адказнасць за ваенную палітыку і наступныя электаральныя паразы на міністра абароны Піта Хегсета. Сярод тых, хто таксама можа стаць аб'ектам крытыкі і адказным за няўдачы адміністрацыі, называюць Марка Рубіа і кіраўніцу апарату Белага дома Сьюзі Уайлз.

Пры гэтым у брытанскім урадзе і сярод рэспубліканцаў заўважылі, што Рубіа апошнім часам адыгрывае менш прыкметную ролю ў пытанні Ірана, нягледзячы на тое, што ён застаецца адной з ключавых фігур у знешняй палітыцы ЗША.

Крыніца ў брытанскім урадзе паведаміла выданню, што там уважліва сочаць за далейшымі крокамі Рубіа пасля прамежкавых выбараў. На яе думку, ён наўрад ці надоўга застанецца на цяперашняй пасадзе і, хутчэй за ўсё, паспрабуе вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну75

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну75

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць