У Мінску на зімовы сезон плануюць абсталяваць 28 афіцыйных горак для катання на цюбінгах. Стыхійныя спускі засыплюць пяском, каб прадухіліць катанне ў неадпаведных і небяспечных месцах. Звычайна такія горкі ўзнікаюць каля жылых дамоў або непадалёк ад праезнай часткі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: magnific.com
Акрамя таго, калі дазволіць надвор'е, у сталіцы будуць працаваць 47 лядовых каткоў, у тым ліку 16 новых, і 32 хакейныя пляцоўкі. Сярод новых месцаў для гульні ў хакей — парк імя Уга Чавеса.
Таксама ў Мінску плануюць падрыхтаваць 14 лыжных трас, а два схілы адвесці для катання на горных лыжах і сноўбордах. Інвентар для зімовага адпачынку можна будзе ўзяць напракат у 557 пунктах.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары