Грамадства

На дыстанцыйнай працы зніклі святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?

Калі сувязь знікла не па віне работніка, звальняць яго за прагул не павінны. Але важна паведаміць кіраўніку пра праблему і сабраць доказы адключэння, патлумачыла адвакатка Вікторыя Станілевіч выданню «Мінская праўда».

Фота: vecteezy.com

Прагул — гэта адсутнасць на працы без уважлівых прычын больш за тры гадзіны за працоўны дзень: запар або сумарна. Аднак некалькі гадзін без адказаў у месенджары самі па сабе яшчэ не даказваюць прагулу.

Аварыйнае ці планавае адключэнне электрычнасці, збой у правайдара могуць пазбавіць чалавека магчымасці працаваць і выходзіць на сувязь. Паводле адвакаткі, калі гэта адбылося незалежна ад работніка, прычыну павінны прызнаць уважлівай.

Што зрабіць, каб пацвердзіць прычыну

  • Папярэдзіць кіраўніка іншым спосабам. Калі працуе мабільная сувязь — патэлефанаваць, адправіць СМС або паведамленне з мабільнага інтэрнэту. Захаваць скрыншоты і звесткі пра званкі.
  • Звярнуцца да пастаўшчыка паслуг. Зарэгістраваць паведамленне пра збой у правайдара ці энергазабеспячальнай арганізацыі і папрасіць пацверджанне, калі і па якім адрасе не было сувязі або святла.
  • Прыкласці доказы да тлумачальнай, калі наймальнік запатрабуе растлумачыць адсутнасць на сувязі.

Адвакатка нагадвае: закрытага пераліку ўважлівых прычын у заканадаўстве няма. Спачатку іх ацэньвае наймальнік, а ў выпадку спрэчкі — суд.

Звольніць чалавека адразу, не запатрабаваўшы пісьмовага тлумачэння, наймальнік таксама не мае права.

Калі высветліцца, што працаваць перашкодзіла пацверджанае адключэнне электрычнасці ці сувязі, суд можа прызнаць звальненне незаконным. З усімі наступствамі для наймальніка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін139

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады29

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны46

«Гіпа» рыхтуе навінку: купіць прадукты ў краме можна будзе праз смартфон — іх не трэба праводзіць праз касу2

Экс-пасол Літвы ў ЗША заявіў, што знойдзеная ў Вільні ля сметніка карціна «Каранацыя Міндоўга» раней вісела ў яго кабінеце7

Гамяльчанка замовіла для маці букет за 250 рублёў — а ў ім былі штучныя кветкі6

Лукашэнка павысіць пенсіі кіраўніцтву сілавікоў8

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін139

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць