Эканоміка22

Сёлета ЕБРР не будзе фінансаваць Беларусь

За студзень-ліпень 2010 года Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не ўхваліў ніводнага беларускага праекта.

Сёлета Беларусь засталася без праектаў і фінансавання Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Хаця мінулы год быў адзначаны рэкорднай актыўнасцю ў гісторыі ўзаемаадносінаў гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі і Беларусі.

Міжнародная фінансавая карпарацыя, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і іншыя міжнародныя фінансавыя структуры нароўні з прыватнымі інвестарамі з'яўляюцца важнымі крыніцамі рэсурсаў для эканомік шмат якіх краінаў у стадыі развіцця.

Дзейнасць ЕБРР, створанага для падтрымкі рынкавых рэформаў у 29 краінах, распаўсюджваецца ад Цэнтральнай Еўропы да Цэнтральнай Азіі. Гэта адзін з найбуйнейшых інвестараў у рэгіёне, які апроч вылучэння сваіх сродкаў прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцыяў. Структура ўкладае капітал галоўным чынам у прыватныя прадпрыемствы, як правіла, сумесна са сваімі камерцыйнымі партнёрамі. Пры гэтым інвестыцыі ідуць як у новыя вытворчасці, так і ў дзеючыя фірмы. ЕБРР таксама працуе з дзяржаўнымі кампаніямі ў мэтах падтрымкі працэсаў прыватызацыі і структурнай рэарганізацыі, а таксама ўдасканалення камунальнай гаспадаркі.

Беларусь супрацоўнічае з ЕБРР з 1992 года і займае 23-е месца па аб'ёмах прыцягнутых сродкаў гэтай арганізацыі. За 1992-2010 гады ў эканоміку краіны на 27 праектаў было інвеставана 300,8 млн еўра.
Прычым, як і ў выпадку са Славакіяй, Славеніяй, Эстоніяй, Турцыяй і Манголіяй, партнёрамі ЕБРР сталі прыватныя беларускія прадпрыемствы.

Менш сродкаў ад гэтага інвестара сярод 29 дзяржаваў атрымалі толькі прадпрыемствы і дзяржструктуры Турцыі, Манголіі, Кыргызтана, Туркменістана, Таджыкістана і Чарнагорыі.

У 2009 годзе намеціўся нейкі пералом у стасунках Беларусі і ЕБРР. Была зафіксаваная рэкордная колькасць праектаў, у якіх ЕБРР прыняў удзел на розных умовах. Гэта, у прыватнасці, вылучэнне сродкаў «Белгазпрамбанку» і Менскаму транзітнаму банку для фінансавання малога бізнэсу, крэдыт «Пінскдрэву», а таксама набыццё ЕБРР 25% акцыяў у сетцы крамаў дзіцячай вопраткі «Буслік».

Некаторыя эксперты меркавалі, што ва ўмовах зніжэння цікавасці прыватнага капіталу да інвеставання ў беларускую эканоміку, выкліканага наступствамі сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, структурныя інвестары накшталт МФК і ЕБРР павялічаць грашовыя ўліванні ў беларускі прыватны сектар.

Аднак пакуль гэтыя меркаванні не спраўджваюцца. МФК хаця і абвясціла пра два праекты ў Беларусі, перамовы па іх яшчэ не завершаныя. Шэраг прыватных беларускіх кампаніяў таксама вялі перамовы з ЕБРР. Вядома, што ў траўні на паседжанні рады кіруючых дырэктараў ЕБРР прысутнічалі прадстаўнікі «Пінскдрэва» і «Кравіры», якія разглядаюць ЕБРР як дадатковую крыніцу прыцягнення рэсурсаў.

Але за студзень-ліпень 2010 года ЕБРР не ўхваліў ніводнага беларускага праекта.

Каментары2

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць