Улада2424

Уладзімір Някляеў: Ад такіх нападкаў Лукашэнку будзе лёгка адбіцца

Лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў быў адным з герояў перадачы «Хросны бацька-3». Для здымак ён адмыслова ездзіў у Маскву.

Лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў быў адным з герояў перадачы «Хросны бацька-3». Для здымак ён адмыслова ездзіў у Маскву.

«Наша Ніва»: Як вам фільм? Спадабаўся?

Уладзімір Някляеў: Дынамічны, напорысты, з энергетыкай. Шмат плюсаў у ім, але і мінусаў хапае. Найперш, што так і не было агучана канкрэтных фактаў карупцыі з боку атачэння Лукашэнкі. Не было спецыяльных дакументаў. Па-другое, аўтары фільма кіраваліся агульначалавечымі маральнымі каштоўнасцямі, але для многіх гэта нічога не значыць. Аўтары фільма падкрэсліваюць палігамнасць Лукашэнкі ў стасунках з жанчынамі, але шмат для каго — гэта нават станоўчы момант. І такая сітуацыя не толькі ў Беларусі, але па ўсёй Еўропе. Узгадайце таго ж Берлусконі.

«НН»: А вы чаму пагадзіліся ўдзельнічаць у «Хросным бацьку»?

УН: Таму, што гэты фільм тычыўся сур’ёзных рэчаў. Я адразу папярэдзіў тэлевізійшчыкаў, што не маю дакументаванай базы, якая б пацвердзіла мае словы аб кланавасці ўлады, аб карупцыі. Яны сказалі, што маюць такіх людзей ў адпаведных структурах і такія дакументы, а я ім патрэбны, каб агульна абмаляваць сітуацыю, што і зрабіў.

«НН»: А якога эфекту чакаеце ад фільму?

УН: Я чакаю разуменне людзьмі, хто кіруе краінай, што гэта за чалавек. Хачу, каб людзі зразумелі, што гэты чалавек не варты займаць найвышэйшую пасаду ў краіне.

«НН»: Будзеце рэкамендаваць людзям глядзець «Хроснага бацьку»?

УН: Хай бы паглядзелі. Зрэшты, для расійскага гледача — гэта сенсацыя. А для нашага, які хоць троху арыентуецца ў палітычных працэсах, ніякай сенсацыі няма, вялікага ўплыву няма таксама. Яшчэ раз паўтаруся, калі былі б агучаныя канкрэтныя факты махінацый, з канкрэтнымі дакументамі, то гэта б мела іншы эфект. А ад такіх, нічым не пацверджаных нападак, Лукашэнку будзе лёгка адбіцца.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць