Грамадства55

У Мінску падскочыла цана на грэчку, у рэгіёнах пакуль не

Расію накрыла харчовая паніка — у буйных гарадах з прылаўкаў крамаў знікла грэчка. Перад гэтым яна падаражала ў некалькі разоў. Масквічы і піцерцы прыгадалі часы дэфіцыту ды стаяння ў чэргах. Афіцыйныя асобы адрапартавалі, што так званы «дэфіцыт грэчкі» справакавалі СМІ, якія спекулююць на тэме сушы і неўраджаю. Дасталася і дробнааптовым прадаўцам, якія абяцаюць рост цэнаў і са з’яўленнем ураджаю грэчкі гэтага году. Прадстаўнікі Расійскага зерневага саюза супакоілі, што ўраджай грэчкі сёлета будзе дастатковым для задавальнення патрэбаў унутранага рынку.

Міністэрства эканамічнага развіцця РФ заявіла: дэфіцыт і падаражанне грэчкі — часовая з’ява, звязаная са скарачэннем леташніх запасаў і чаканнем новага ўраджаю.

Рэха «грэцкай панікі» дакацілася і да Беларусі. Што праўда, закранула яно пакуль толькі сталіцу: апытанне чытачоў «НН» з розных куткоў Беларусі паказала, што пра «грэчневую паніку» ў лепшым выпадку чулі па тэлевізары.

Паход па крамах у Мінску даў наступную карціну. У невялікіх крамках грэчкі або няма, або засталося няшмат. Цэны вагаюцца ад 2500 рублёў да 3800, а то і больш. «Бярыце, пакуль не падаражала!» — смяюцца прадаўцы.

Павевы панікі адчуваюцца на Камароўскім рынку. Амаль ва ўсіх прадаўцоў грэчка расійскага паходжання з выявай генералісімуса Суворава каштуе ад 4100 рублёў. «Падаражала ўся — і нашая, і расійская», — кажа прадавачка. Яе суседка дадае: «І будзе яшчэ цана расці. На наступным тыдні мяняем цэннікі. Дарасце да 6 тысяч, а мо і болей».
Аднак купцоў гэта мала хвалюе. «А хоць да 10 тысяч! Я яе мала купляю», — адрэагавала на перасцярогі прдаўцоў жанчына. Пры жаданні, на Камароўцы аматару грэчкі можна яшчэ знайсці танныя крупы. Напрыклад, беларускую грэчку па 1650 рублёў за 750-грамовы пакунак.

Дырэктар ААТ «Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў» Міхаіл Белашыцкі параіў не спяшацца з высновамі наконт магчымага ажыятажу вакол грэчкі ў Беларусі. «Ураджай яшчэ не сабралі, таму гаварыць пра нешта можна будзе праз тыдзень», — кажа спадар Белашыцкі (па стане на 28 жніўня было ўбрана каля 23% плошчаў — «НН»). Ён адзначыў таксама, што закупныя цэны на грэчку засталіся ранейшымі, а прагнозы на ўраджай грэчкі ў Беларусі сёлета неблагія.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць