Культура77

Каталікі маліліся перад Маці Божай Жыровіцкай

19 верасня ў Слоніме прайшлі святкаванні з нагоды 280-годдзя каранавання цудатворнай іконы.

19 верасня ў Слоніме прайшлі святкаванні з нагоды 280-годдзя каранавання цудатворнай іконы.

Узначаліў урачыстасць апостальскі нунцый Марцін Відавіч і грэка-каталіцкі апостальскі адміністратар Стрыйскай (Украіна) епархіі, Тарас Сянкіў.

Святкаванне адбывалася з удзелам каталіцкіх біскупаў Беларусі, духавенства, вернікаў лацінскага і усходняга абраду. Сярод святароў прысутнічалі апостальскі візітатар архімандрыт для грэка-каталікоў Беларусі Сяргей Гаек, старшыня канферэнцыі біскупаў Аляксандр Кашкевіч з Гродна і біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Літургія прайшла ў касцёле святога апостала Андрэя ў Слоніме ў візантыйскім абрадзе.

Значную часткі пілігрымаў складалі уніяцкія вернікі з Віцебска, Брэста, Полацка ды іншых куткоў Беларусі. Падчас службы святары віталі вернікаў з Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі.

З раніцы ў нядзелю хор «Прасфара» з Мінска праспяваў акафіст у гонар праслаўленай цудамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы, пасля службы Божай адбылася ўрачыстая працэсія з іконай Маці Божай.

Напісаны да каранацыі абраз Жыровіцкай Багародзіцы захоўваецца ў галоўным алтары касцёла св. Андрэя Апостала ў Слоніме за 10 кіламетраў ад Жыровічаў. Ікона маці Божай Жыровіцкай з’яўляецца першым каранаваным абразам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Агулам у Беларусі 9 іконаў, каранаваных папскімі каронамі. На працягу стагоддзяў перад іконай Жыровіцкай Багародзіцы маліліся грэка-каталікі, рыма-каталікі і праваслаўныя. На сённяшні момант налічваецца каля 400 копіяў абразу Маці Божай Жыровіцкай.

19 верасня 1730 г. залатыя кароны з Рыма ўрачыста ўсклалі на ікону Багародзіцы ў Жыровічах — тады Жыровічы былі, дарэчы, мелі магдэбургскае права і ў папскім дакуменце мянуюцца «горадам». Каранавалі ікону тры ўніяцкія біскупы: уніяцкі арцыбіскуп Кіеўскі Афанасій Шэптыцкі, мітрапаліт Турава-Пінскі Юрый Булгак, біскуп Уладзіміра-Берасцейскі Тэафіл Гадэцкі.

У 1470 годзе, распавядаюць крыніцы, малыя пастушкі знайшлі на дрэве квітнеючай грушы высечаную ў камяні выяву Багародзіцы. Копія абраза, намаляваная ў Рыме, была прыслана ў 1723 г. у Вялікае Княства і па рашэнні папы Бенедыкта XIII была каранавана.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць