Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 кастрычніка 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За верасень гэты паказчык не змяніўся.
На працягу 2009 года назіралася ваганне ўзроўню беспрацоўя ад 0,4 да 0,5%, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
У службах занятасці на 1 кастрычніка было зарэгістравана 3.813 беспрацоўных.
Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў верасні склаў 46,6 тыс. рублёў, у жніўні — 45 тыс. рублёў.
У
На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкавана 2.600 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1.759 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.945 чалавек, у тым ліку 2.047 беспрацоўных.
Лік заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склаў 18.763, у тым ліку для працоўных — 14.678.
Пры пошуку працы да камп’ютарных інфарматараў звярнуліся больш за 257 тыс. чалавек,
Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (504 вакансіі),
Каментары