Меркаванні22

Змагар з імперыялізмам Чавэс робіць Венесуэлу энергетычным прыдаткам Беларусі

Эпоха расейскага «газу ў абмен на пацалункі» скончылася, наступае эпоха «нафта ў абмен на антыімпэрыялістычныя трактары».

16 кастрычніка Менск з чарговым, ужо пятым па рахунку, афіцыйным візытам наведаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, быў падпісаны кантракт паміж «Беларускай нафтавай кампаніяй» і кампаніяй «Пэтролеас дэ Вэнэсуэла» на 2011–2013 гады, паводле якога штогадовыя пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь складуць да 10 мільёнаў тон. Варта нагадаць, што штогадовая патрэба Беларусі ў нафце (ня толькі для ўнутранага спажываньня, але і для загрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў для працы на экспарт) складае каля 20 мільёнаў тон.

«Мы ў курсе, што вашыя НПЗ маюць патрэбу ў нафце. У Вэнэсуэлы самыя вялікія запасы нафты. У беларускіх НПЗ ня будзе недахопу ў нафце на працягу 200 гадоў», — сказаў Чавэс.

Усяго тры-чатыры гады таму вэнэсуэльскі нафтавы кірунак выглядаў даволі фантастычным ня толькі для апазыцыйных аналітыкаў, але і для самой улады (нагадаем, Аляксандар Лукашэнка сам яшчэ тры гады таму падчас выступу ў Палаце Прадстаўнікоў запэўніваў, што не зьбіраецца вазіць нафту з Вэнэсуэлы). Але ў 2010-ым Расея ўвяла экспартнае мыта на нафту, якую пастаўляе ў Беларусь, у выніку чаго нафта моцна падаражэла, і Беларусь стала губляць, паводле ацэнак спэцыялістаў, каля 2 мільярдаў даляраў у год. Чавэс мыта на сваю нафту ня ўводзіць і, як палічылі ўжо расейскія спэцыялісты, нафта з Вэнэсуэлы, нягледзячы на ўсе транспартныя выдаткі, таньнейшая за расейскую з мытам.

Афіцыйная Беларусь шукае сабе палітычнае і эканамічнае апірышча ў краінах трэцяга сьвету.
Адносіны з Расеяй застаюцца даволі стабільнымі, у тым сэнсе, што даўно і стабільна пагаршаюцца. З Захадам наладзіць партнэрства не ўдаецца, паколькі Захад заўсёды будзе вылучаць палітычныя ўмовы, перш за ўсё па правядзеньні дэмакратычных пераўтварэньняў.

Таму застаецца «трэці шлях — у трэці сьвет». Таму абвяшчаецца стратэгічным саюзьнікам Кітай, чарговы «прарыў» чакаецца зь Іранам. Але лідэрам у сьпісе лепшых сяброў афіцыйнага Менску застаецца Уга Чавэс.

Відавочна, аднак, што матывы для супрацоўніцтва ў абодвух лідэраў кардынальна адрозьніваюцца. «Мы сумесна будуем альтэрнатыву сусьветнаму імпэрыялізму», — кажа Чавэс. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, Лукашэнка нічога не адказаў на гэтую рэпліку. Мяркую, што ў яго хапіла розуму не разьвіваць гэтую тэму. Пакуль Чавэс марыць пра перамогу над сусьветным імпэрыялізмам, Лукашэнка больш празаічна думае пра тое, як аслабіць энэргетычную залежнасьць ад Расеі. «Сусьветны імпэрыялізм» Беларусі яшчэ спатрэбіцца — афіцыйны Менск бярэ ў яго крэдыты (і спадзяецца ўзяць яшчэ), плюс толькі ён, закляты імпэрыялізм, а не Вэнэсуэла, можа, у выпадку чаго, дапамагчы Беларусі абараніцца ад Расеі.

Забаўна, дарэчы, што на фоне антыімпэрыялістычных заклінаньняў Вэнэсуэла для Беларусі паступова робіцца правобразам энэргетычнай калёніі — прыродныя рэсурсы за нядорага ў абмен на гатовыя прадукты і тэхналёгіі.

Кожны прыезд Чавэса ў Беларусь нагадвае наведваньне рынку багатага, але наіўнага пакупніка (добра, давайце ня будзем ужываць слова «лох»).
«А вось паглядзіце, якая ў нас новая мадэль трактара, самая лепшая ў сьвеце». — «Бяру, дайце дзьве».

Дык чаму б беларускаму кіраўніцтву не выкарыстаць такога багатага кіраўніка (без цара, але з мухамі ў галаве), які гатовы плаціць і дапамагаць тым нямногім палітыкам у сьвеце, якія скажуць яму добрае слова? Эпоха расейскага «газу ў абмен на пацалункі» скончылася, наступае эпоха «нафта ў абмен на антыімпэрыялістычныя трактары».

Каментары2

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе3

У Мінску суд прайшоў на сцэне2

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →