Здарэнні

Кіроўца аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго паўтара кіламетра

У Жлобіне кіроўца пасажырскага аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго за сабой па трох вуліцах амаль паўтара кіламетра.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 30 кастрычніка. Кіроўца аўтобуса збіў

пешахода, калі ехаў па маршруце, але не заўважыў гэтага і цягнуў за сабой цела памерлага на месцы 50-гадовага мужчыны.

Не заўважылі ДТЗ і апытаныя пасажыры аўтобуса: пешаход быў у цёмным адзенні і не меў святлоадбіўных элементаў. Пакуль не ўстаноўлена, як менавіта адбылося ДТЗ. Не выключана, што мужчына ляжаў на дарозе.

Раённы аддзел міліцыі распачаў па факце ДТЗ крымінальную справу. Кіроўцу пакуль не затрымлівалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць