Спорт

Грабоўскі закінуў 2-ю сваю шайбу, але «Таронта» перастаў лавіць мышэй

Беларускі форвард з «самага беларускага» горада Канады Міхаіл Грабоўскі сёння ўначы закінуў другую сваю шайбу ў сёлетнім сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі.

Праўда, «Таронта Мэйпл Ліўз» быў моцна біты ў гасцях «Фларыдай» — 1:4. Міхаіл закінуў адзіную шайбу ў той момант, калі «кляновыя лісты» гарэлі з лікам 0:4. Здарылася гэта на 54-й хвіліне сустрэчы.

Такім чынам у сёлетнім сезоне ў Міхаіла — 9 бамбардзірскіх балаў у 15 матчах (2+7) — гэта другі паказчык у камандзе. У Кларка Макартура — 12 балаў (7+5).

Каэфіцыент карыснасці ў беларуса +7, Грабоўскі ў сярэднім праводзіць на пляцоўцы 17 хвілін 11 секундаў.

Што да «Таронта», клуб, які даволі рэзва пачаў сезон, апусціўся на 11-е месца ва Ўсходняй канферэнцыі, лідэрам якой у кастрычніку з’яўляўся.

***

Нагадаем, што ў сезоне 2010/2011 у НХЛ гуляюць чатыры беларусы.

Пакуль найлепшыя паказчыкі ў Андрэя Касціцына (Манрэаль) — 10 балаў (6+4) у 15 матчах, Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 3 (2+1), 9 матчаў, у сярэднім 10:52 гульнявога часу, Руслан Салей — 3 (0+3), у сярэднім 18:31 часу ў 13 матчах

Каментары

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →