16 снежня ў Мірскім замку адкрыліся 39 новых экспазіцыйных залаў.
Наведнікі, якім пашчасціла ў гэты дзень трапіць у замак, акрамя ўжо дзейнай Паўднёва-заходняй вежы і капліцы-пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх, маглі ўбачыць Паўночны корпус, Цэнтральную, Паўночна-ўсходнюю і Паўночна-заходнюю вежы.
Новыя экспазіцыі прысвечаны былым уладальнікам замка, а таксама войнам, якія ў розныя часы праходзілі на беларускіх землях. У некаторых залах рэканструяваны першапачатковы інтэр'ер. Карэспандэнт газеты «Туризм и отдых» пабываў у замку напярэдадні адкрыцця.
Паляўнічая зала
Так жылі Святаполк-Мірскія, інтэр'ер ХІХ ст.
Вінны склеп
Бальная зала 18 ст.
Унутраны дворык
Інтэрактыўны даведнік па замку.
Перад уваходам у замак паставілі ёлку.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0