«Wiener Zeitung» назвала аўстрыйскага назіральніка «ганьбай для краіны»
Як піша венскае выданьне «Wiener Zeitung», на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, А ўстрыю ў якасьці назіральніка прадстаўляў былывіцэ-канцлер Губэрт Горбах. У Менск ён прыбыў на запрашэньне беларускага МЗС.
Чым скончыліся выбары і што было пасьля іх — вядома: дзейны прэзыдэнт Лукашэнка атрымаў каля 80% галасоў, увечары былі жорстка зьбітыя тыя, хто з гэтым не пагадзіўся, шмат каго кінулі за краты, 600 чалавек чакаюць суду. ЗША адмовіліся прызнаваць беларускія выбары. Аўстрыйскі ж назіральнік назваў іх «вялікім сьвятам» з гледзішча правоў чалавека і ацаніў як «вялікі крок наперад» .
Сваю ацэнку Губэрт Горбах даў перад камэрай беларускага тэлебачаньня. Для Аўстрыі падобныя выказваньні — ганьба. Бо і для аўстрыйцаў, і паўсюль ён застаецца былым
Кепска ўжо тое, заўважае «Wiener Zeitung», што Горбах прыбыў у Менск на запрашэньне Лукашэнкі.Высокапастаўленыя палітыкі павінны вельмі насьцярожана ставіцца да падобных рэчаў. У свой час шмат хто з эўрапейцаў асудзіў «дружбу» былога нямецкага канцлера Шродэра з Пуціным і ягоны ўдзел у расейскім газавым праекце. Учынак Горбаха нічым ня лепшы.
Калі вядомыя палітыкі даходзяць да прызнаньня рэжымаў, якія ўціскаюць правы чалавека, гэта выглядае вельмі падазрона, лічыць аўстрыйскае выданьне. Грамадзяне пачынаюць думаць, што палітыкі ня маюць прынцыпаў, а толькі мэркантыльную зацікаўленасьць.
-
«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі
-
«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві
-
Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць
Каментары