Грамадства1111

Міністэрства адукацыі зменшыць колькасць завочнікаў удвая

Міністэрства адукацыі плануе скараціць прыём на завочнае навучанне ў ВНУ амаль у два разы. Між тым спосаб атрымання ведаў на адлегласці вельмі папулярны ў беларусаў і набірае абароты за мяжой. Якія прэтэнзіі ў чыноўнікаў да завочнікаў і хто цяпер зможа трапіць у іх лік?

Колькасць завочнікаў паменшыцца за тры гады

Завочнае навучанне ў Беларусі атрымала гіпертрафаванае распаўсюджанне, асабліва ў прыватных ВНУ, лічаць у Мінадукацыі. Жорсткія крытэры адбору існуюць толькі пры атрыманні адукацыі завочна за кошт сродкаў бюджэту — прымаюцца выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных установаў, якія маюць адукацыю па выбраным профілі або асобы, якія працуюць па профілі абранай спецыяльнасці, а таксама тыя, хто атрымаў першую вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты і працуе па профілі абранай спецыяльнасці. А вось калі вучыцца завочна за ўласныя грошы, то можна працаваць прадаўцом, а атрымліваць педагагічную адукацыю і наадварот.

На нядаўняй калегіі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук падкрэсліў, што павінны выконвацца разумныя прапорцыі паміж дзённай і завочнай формамі атрымання адукацыі.

— У выніку абмеркавання пытання з рэктарамі ВНУ вырашана, што колькасць завочнікаў павінная быць скарочаная да 30–40% ад колькасці навучэнцаў ВНУ,
 — паведаміў Аляксандр Жук. — Мінадукацыі плануе на працягу найбліжэйшых трох гадоў паэтапна зменшыць долю завочнікаў.

Цяпер каля 60% студэнтаў беларускіх ВНУ атрымліваюць адукацыю завочна.

Завочнікі не радуюць Мінадукацыі добрымі ведамі

— Адсутнасць добра арганізаванага навучальнага працэсу і кантролю прывяло да таго, што гэтая форма з’яўляецца менш эфектыўнай, чым дзённая, — падкрэслівае першы намеснік міністра адукацыі.

Пра гэта сведчаць вынікі апошняй праверкі дэпартамента кантролю якасці міністэрства, якая праводзілася сярод студэнтаў-завочнікаў 5 і 6 курсаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «эканоміка» і «правазнаўства». Па словах намесніка міністра, яны «з’яўляюцца найбольш папулярнымі».

Для станоўчай адзнакі неабходна было адказаць на 12% пытанняў. Станоўчыя адзнакі па эканоміцы атрымалі толькі 43% падыспытных, а па правазнаўстве — 20%.

Лепшыя вынікі былі ў тых, хто да навучання ў ВНУ скончыў ССНУ па той жа спецыяльнасці. Напрыклад, па спецыяльнасці «бухулік» і «фінансавы аўдыт» 75% студэнтаў мелі дыплом аб сярэднетэхнічнай адукацыі. Менавіта ў іх быў дастаткова высокі вынік пры праходжанні кантрольнага тэставання.

Чыноўнікі Мінадукацыі прыйшлі да высновы аб неабходнасці «адрадзіць першапачатковы сэнс завочнай адукацыі як адукацыі без адрыву ад вытворчасці з мэтай павышэння кваліфікацыі без адрыву ад вытворчасці».

Летась старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч прапаноўваў наогул адмяніць завочнае навучанне, бо, на яго думку, гэтая форма «аджыла». Галоўны аргумент Уладзіміра Здановіча быў такім жа, як і цяпер у Мінадукацыі: якасць падрыхтоўкі студэнтаў-завочнікаў значна саступае ўзроўню ведаў слухачоў дзённых аддзяленняў ВНУ.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць