Грамадства33

Суд над «Аўтарадыё»: суддзя запатрабаваў прысутнасці Лукашанца

Папулярнай радыёстанцыі, ліквідаванай Праляскоўскім, закідаюць экстрэмізм.

Чарговы працэс па справе «Аўтарадыё» прайшоў 24 лютага, але на гэтым не скончыўся, наступнае паседжанне суда па рашэнні суддзі Шобіка адбудзецца 9 сакавіка.

Асноўным аргументам Міністэрства інфармацыі, з’яўляецца тое, што сумна вядомая фраза «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы» прагучала ў эфіры ўжо пасля папярэджання Саннікаву ад Генеральнай пракуратуры. Прадстаўніца Міністэрства інфармацыі выглядала на судзе не вельмі ўпэўнена, прамаўляючы свае аргументы амаль шэптам (па яе словах, прычына – боль у горле), але перадаць слова сваім калегам, што сядзелі побач – адмовілася.

Выглядае сітуацыя так:

да заявы Генпракуратуры фраза пра кухню і плошчу не з’яўлялася небяспечнай, і магла свабодна гучаць на БТ, і друкавацца ў газетах кшталту «СБ» і «Рэспублікі».
Прычым заява пракуратуры тычылася закліку сабрацца 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў 20.00. Трэба заўважыць, што такую фразу «Аўтарадыё» ніколі не транслявала. Аднак прадстаўнікі Міністэрства ўбачылі ў фразе пра кухню і плошчу дакладную спасылку на канкрэтнае месца, канкрэтны дзень і канкрэтны час. Таму што слова «плошча» у перыяд перадвыбарнай кампаніі набыла «дакладны сакральны сэнс, і іншага тлумачэння быць не магло». Пры гэтым абвінаваціць у экстрэмізме можа толькі суд, чаго ў дадзеным выпадку не адбылося. Лінгвістычны аналіз праводзіў прафесар Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства. Ягоны аналіз нельга лічыць экспертным, бо Інстытут мовазнаўства не мае патрэбнай спецыялізацыі. Вынікі працы Лукашанца дваякія: у фразе можна ўбачыць экстрэмісцкі заклік, а можна і не ўбачыць. Аксана Шчарбакова, спецыяліст па лінгвістыцы, запрошаная «Аўтарадыё», дае больш адназначнае меркаванне. Фраза «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы» можа лічыцца лозунгам, але ніяк не заклікам. Рэч у тым, што
ў роліку, пра які ідзе гаворка, фраза, паводле спадарыні Шчарбаковай, прамоўлена вельмі хутка, без ніякай інтанацыі і гучыць увогуле бясколерна.
У лепшым выпадку яна магла прагучаць як напамін – кшталту, «памятай, што трэба прыйсці на плошчу. Слова «плошча», як і слова «кухня» не мелі сакральнага значэння, пры чым слова «кухня» яшчэ можа быць – бо гэта фразеалагізм, які ўжываецца ўвесь час. Напрыклад, у выступе 19 лютага слова «кухня» ў вельмі блізкім сэнсе выкарыстаў Аляксандр Лукашэнка, сказаўшы: «Я хачу, каб у нашай краіне людзі не толькі на кухнях шапталіся і нешта абмяркоўвалі, я хачу, каб прыстойныя беларусы, абмяркоўвалі праблемы».

А слова «плошча», прагучала абсалютна звычайна (варта адзначыць, што ў афіцыйных СМІ яно ў гэтай фразе вылучалася вялікай літарай).

Міністэрства трымаецца пазіцыі, што некаторыя слухачы маглі б успрыняць гэта як заклік, але тут гаворка ідзе пра настолькі суб’ектыўнае ўспрыманне рэчаіснасці, што каб даказаць на сто адсоткаў правільнасць такой пазіцыі, варта было б знайсці людзей, якія б пайшлі на Плошчу менавіта паслухаўшы «Аўтарадыё».
У іншым выпадку трактоўка слова «плошча» як сінонім фразе «заклік прыйсці і выразіць антыканстытуцыйную пазіцыю» правальваецца. Згадзіцеся, па сэнсе абедзве фразы досыць блізкія.

Суддзя Шобік вырашыў у выніку запрасіць на працэс у якасці ўдзельніка самога Лукашанца, каб той адказаў на пытанне кшталту «калі б нехта даведаўся пра плошчу праз "Аўтарадыё", магла б фраза пабудзіць прыйсці, спрацаваць як заклік?».

Аднак такая экспертыза, хутчэй экспертыза псіхалагічная, і патрабаваць ад лінгвіста аўтарытэтнага меркавання пра гэта – немагчыма.

На пытанне, ці будуць прыменены нейкія меры да іншых выданняў, дзе друкавалася фраза пра кухню і плошчу, прадстаўнікі Міністэрства адказалі чаканым: «На дадзены момант намі вядзецца праверка гэтых выданняў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне20

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне20

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць