Грамадства99

ААН: За рысай узроўню беднасці ў Беларусі жывуць 6% насельніцтва

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка, прысвечанай прэзентацыі рэгіянальнага даклада ПРААН «Удзел бізнесу ў вырашэнні праблемы беднасці», паведаміла каардынатар эканамічных праектаў ПРААН Людміла Істоміна.

«Гэта значыць, 6% насельніцтва жыве

ніжэй афіцыйнага нацыянальнага ўзроўню беднасці»,
 — патлумачыла Істоміна.

Яна адзначыла, што гэты паказчык з’яўляецца адным з самых нізкіх у рэгіёне еўрапейскіх краін з пераходнай эканомікай і СНД.

Эксперт патлумачыла, што да бедных слаёў насельніцтва могуць адносіцца сем’і з трыма і больш дзецьмі, грамадзяне з нізкім узроўнем адукацыі, беспрацоўныя, маладыя людзі, якія вучацца ў ВНУ і не знайшлі працы. Істоміна адзначыла, што ў першых радах бедных слаёў насельніцтва жыхары малых гарадоў (асабліва з горадаўтваральнымі прадпрыемствамі) і сельскіх населеных пунктах.

На думку Істомінай, менавіта на гэтыя слаі насельніцтва неабходна звярнуць увагу для ўцягвання іх у сферу бізнесу, які прадаставіць ім магчымасць працы па заказе, па субкантрактах. Сярод перашкод па развіцці бізнесу ў малых гарадах эксперт назвала недахоп інфармацыі аб умовах адкрыцця сваёй справы.

«Лепшы метад для таго, каб уцягнуць іх у бізнес і развіць прадпрымальніцтва, гэта іх убудоўванне ў інклюзіўны бізнес, у існуючы тэхналагічны ланцужок буйных прадпрыемстваў, даць ім магчымасць занятасці або даць заказ», — лічыць Істоміна.

Каментары9

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць