Навука і тэхналогіі2323

Група ўдзельнікаў Дня Волі «Ў кантакце» налічвае больш за 2000 чалавек

Аднак выйсці на вуліцы з гэтых дзвюх тысяч гатовыя толькі 777.

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» з’явілася сустрэча на Дзень Волі. Прычым удзельнікі падзяліліся наступным чынам: 777 чалавек сказалі, што прыйдуць дакладна, а 1368 — магчыма прыйдуць.
Пасля таго, як «Укантакце» з’явілася новая опцыя для удзельнікаў сустрэч «магчыма прыйду», атрымліваць агульную карціну будучай падзеі стала лягчэй.

Інфармацыя ад арганізатараў выглядае так: «Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў разам з лідарамі Маладога фронту прынялі рашэнне пра супольнае шэсце на Дзень волі 25 сакавіка. На пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні Дня Волі, куды былі запрошаныя прадстаўнікі „Маладога фронту“, прынята рашэнне звярнуцца ў Мінгарвыканкам, каб ануляваць дзве папярэднія заяўкі і падаць новую супольную заяву на мітынг і шэсце па маршруце: плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы."

Доўжыцца акцыя павінна дзве гадзіны.

У фотальбоме сустрэчы ляжаць варыянты налепак, прысвечаныя Дню Волі, а таксама відэаролік Белсату „Не забудзься!“. Удзельнікі заклікаюць дасылаць інфармцыю пра сустрэчу ў каментары на сайты „Нашай Нівы“, радыё „Свабода“ і „Хартыя97“. А таксама актыўна абмяркоўваюць магчымасць арганізацыі Дня Волі не толькі ў Мінску, але ў іншых гарадах (напрыклад, у Віцебску). Але часцей за ўсё ўдзельнікі сыходзяцца ў меркаванні, што варта ўсім прыехаць у Мінск.

Тут жа абмяркоўваюцца ідэі наконт правядзення самога Дня Волі, пры чым прапановы гучаць розныя: ад пікету ля амбасады Лівіі, да раздачы мінакам цукерак з гарбатай і масавага чытання верша Купалы „На сход“.

Арганізатары сустрэчы — Беларускі Народны Рух " Незалежная Беларусь» (http://vkontakte.ru/club23430218) — прапануюць стварыць інфармацыйную пляцоўку ў сацыяльных сетках. З аднаго боку большасць удзельнікаў сустрэчы лічыць, што акцыя павінна быць мірнай. У суполцы арганізатараў прапануецца зусім іншы варыянт: " Пасля падзеяў 19 снежня ўсе мы пераканаліся ў неабходнасці радыкальнага падыходу да праблемы. Мірныя акцыі вычарпалі сябе і не далі патрэбнага эфекту. Мэта групы: аб’яднанне апазіцыйнага руху для барацьбы."

Трэба зазначыць, што колькасць падпісантаў на сустрэчу «Ў кантакце» ніколі нельга лічыць аб’ектыўнй лічбай, нават з улікам опцыі «магчыма, пайду». Як неаднаразова паказвала практыка — шмат хто трапляе ў суполку дабраахвотна, але пры гэтым не надаючы гэтаму ніякага значэння. Напрыклад, паводле «Ў кантакце», 19 снежня на Плошчу мелі прыйсці 130 000 чалавек.

Каментары23

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць