Грамадства11

Палівязню Аляксандру Атрошчанкаву споўнілася 30 год

Сваё 30-годдзе Аляксандр Атрошчанкаў сустрэне ў КДБ.

Дар'я Корсак, жонка палітзняволенага, просіць усіх неабыякавых беларусаў павіншаваць Аляксандра Атрошчанкава паштоўкамі ды лістамі – 22 сакавіка яму спаўняецца 30 гадоў: «Яму будзе вельмі прыемна. Нават калі частку з іх ён не здолее атрымаць – начальства КДБ зразумее, што людзі неабыякава ставяцца да ягонага лёсу».

Паводле жанчыны, працаўнікі КДБ спрабуюць зрабіць так, каб палітзняволеныя, у тым ліку Аляксандр Атрошчанкаў, пачуваліся пакінутымі. «Я так зразумела, галоўнае, што яны робяць – распавядаюць і ўнушаюць, што яны нікому не цікавыя, нікому не патрэбныя, нікому няма да іх справы, ды спрабуюць выклікаць пачуццё вінаватасці», – распавяла карэспандэнтам «Белсату» Дар'я Корсак.

Жонка палітвязня кажа: Аляксандр Атрошчанкаў не ведаў, што на ягоны працэс спрабавала трапіць вялікая колькасць салідарных беларусаў.

«Я яго пераканала, што салідарнасць вялікая, нават калі ён не атрымоўвае ўсіх лістоў», – дадала Дар'я Корсак.

2 сакавіка суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата на прэзідэнта на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых закалотах 19 снежня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр3

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя пад Пецярбургам затрымала 100 чалавек на сакрэтным панк-фестывалі па падазрэнні ў «выкананні песень у падтрымку Украіны»3

«Адзін з найгоршых». Эксперт ацаніў грыбны сезон1

Холанд састрыг свае даўгія валасы1

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?2

На Гродзеншчыне адкрылі новы культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускі дранік»9

Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў32

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Краса Беларусі — 2026» выбралі намесніцу па ідэалогіі10

Тры чалавекі загінулі на пажары ў Слуцкім раёне1

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр3

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць