Архівіста вінавацяць па справе «масавых беспарадкаў». Набывайма яго кнігу, каб фінансава падтрымаць родных Змітра.
Архівіста вінавацяць у «арганізацыі масавых беспарадкаў». Набывайма яго кнігу, каб фінансава падтрымаць родных Змітра.
Прачытаўшы ў «НН» артыкул «Архівіст у турме», згадала свае кароткія сустрэчы са Змітром Драздом. Пазнаёміліся мы на глебе агульнага захаплення складаннем асабістага радаводу.
Спачатку заўважыла яго на генеалагічным форуме ў сеціве: вельмі ўжо слушныя парады ён даваў пачаткоўцам. Потым, аднойчы ўбачыўшы ў чытальнай зале архіва, не змагла пазбегнуць спакусы — падышла знаёміцца першай.
Калі працуеш з складаннем радаводу самастойна, вельмі хочацца падзяліцца з кімсьці сваімі знаходкамі, а часцей, калі трапляеш у тупік, разам пашукаць з яго выйсця. Зміцер ніколі не адмаўляў мне ў дапамозе. Хлопец ён вельмі разумны, са светлай галавой, і адказ на сваё пытанне я заўсёды чула, нават не паспеўшы яго як след сфармуляваць. А ў дадатак — яшчэ тузін розных ідэй, якія спрыяюць далейшаму пошуку. Бывала, што найкаштоўнейшыя ідэі сыпаліся «ў скарбонку» чалавека, з якім Зміцер пазнаёміўся паўхвіліны таму.
Разумны, таленавіты (акрамя захаплення гісторыяй і генеалогіяй, піша вершы, с захапленнем займаецца фатаграфіяй), з адкрытай душою, улюбёны ў свой родны край — дзяржава павінна была ганарыцца такім грамадзянінам.
Калі я пачула пра тое, што Зміцер выдаў даведнік «Землеўласнікі Мінскай губерніі 1861 — 1900» , парадавалася за яго, але купляць даведнік не збіралася. Мне здавалася, калі продкі мае не былі буйнымі землеўласнікамі, мне гэтая кніга наўрад ці спатрэбіцца. Але, разгарнушы кнігу і ўбачыўшы неверагодны аб’ём змешчанай там інфармацыі, зразумела, што без яе мне не абысціся. Паколькі «нічыйнай» зямлі ў тыя часы не было — ўся яна камусьці належала — так ці інакш лёсы маіх продкаў былі звязаныя з гісторыяй маёнткаў і лёсамі іх уладальнікаў. Кніга Змітра не падманула спадзяванняў: яна стала для мяне неабходным даведнікам па складанні радаводу: рука мая штодзённа
Зміцер выдаў кнігу за ўласны кошт і паспеў рэалізаваць толькі частку невялікага (усяго 300 асобнікаў) накладу. Зараз гэтым вымушана займацца яго маці —
сям’я са сціплымі прыбыткамі апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы пасля арышту Змітра.
Інфармацыя для тых, хто зацікавіўся кнігай Змітра Дразда ці хоча дапамагчы яго маці:
набыць «Даведнік…» можна ў магазіне «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72).У гэтым выпадку кніга абыдзецца пакупніку танней на велічыню гандлёвай надбаўкі.Магчыма таксама звярнуцца непасрэдна да сям’і Змітра Дразда праз
інтэрнэт-сайт VGD.RU і асабісты сайт Змітра.
Каментары