Грамадства22

Жыць звычайным жыццём — аснова супрацьстаяння тэрарызму

Тэрарысты, адзін раз штосьці або кагосьці ўзарваўшы, на гэтым не спыняцца. Такое меркаванне ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў кіраўнік Цэнтра прававой і псіхалагічнай дапамогі ў экстрэмальных сітуацыях (Масква), доктар медыцынскіх навук прафесар псіхіятрыі Міхаіл Вінаградаў.

Тэракт з’яўляецца заразлівым для тых, хто мае адхіленні ў хіміі мозгу, сказаў ён. Прафесар псіхіятрыі падкрэсліў, што ў мозгу некаторых людзей з-за розных прычын (унутрывантробная траўма або інфекцыя, механічная, электратраўма, інфекцыя тыпу менінгіту, энцэфаліту) адбываюцца працэсы, якія запускаюць паталагічныя механізмы. Такім чынам, нянавісць да людзей і агрэсія маюць біялагічную аснову.

«Яшчэ ў 1980-я гады КДБ СССР папярэджваў усе рэспублікі, што мы выйшлі на сцежку тэрарызму. Так яно і адбылося. Сучасны тэрарызм спецыялісты ацэньваюць як паўзучую трэцюю сусветную вайну. Так, ад рук тэрарыстаў будуць гінуць людзі, але ў цэлым і ў Расіі, і ў Беларусі людзі будуць жыць, як жылі, як жыве Ізраіль, — нараджаць дзяцей, кахаць адзін аднаго, хадзіць у госці, кіно, тэатр. Жыць звычайным жыццём — аснова супрацьстаяння тэрарызму», — сказаў Вінаградаў. Ён падкрэсліў, што калі не атрымліваецца вярнуцца да звычайнага жыцця, неабходна звяртацца да спецыялістаў.

Гаворачы аб псіхалагічных асаблівасцях асобы тэрарыста, Вінаградаў адзначыў, што па сутнасці такі індывідуум з’яўляецца «чалавеканенавіснікам». «Тэрарыстамі рухае жаданне забіваць, прычыняць боль навакольным і праз гэта самасцвярджацца. Часта гэта нянавісць спалучана са скажонай сексуальнасцю», — сказаў псіхіятр.

Вінаградаў адзначыў, што тэрарысты, маньякі, садысты могуць весці самае звычайнае жыццё. Яны «працуюць настаўнікамі, слесарамі, бухгалтарамі, любяць сваіх дзяцей, з’яўляюцца клапатлівымі мужамі і добрымі жонкамі, маючы парушэнні ў глыбінных аддзелах галаўнога мозгу, застаючыся ў большасці выпадкаў пры свядомасці».

Прафесар лічыць, што яшчэ ў школе неабходна ўвесці спецыяльнае псіхалагічнае тэставанне, якое дазваляе выявіць павышаную агрэсіўнасць у дзяцей. Неабходна прымаць пастаянныя меры бяспекі і падтрымліваць іх у грамадстве. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў Ізраілі, дзе дзякуючы працы разведкі, а таксама насцярожанасці насельніцтва адносна тэрактаў «доля папярэджаных тэрактаў у дзясяткі разоў перавышае долю ўчыненых». Праца па папярэджанні тэрарызму патрабуе матэрыяльных затрат, «але захоўвае жыцці людзей». Вінаградаў лічыць усеагульнае дактыласкапаванне, якое праводзіцца ў Беларусі, «разумным падыходам, бо гэта рэзка павышае раскрыццё злачынстваў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?33

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года5

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць