Усяго патроху

У першым рэактары АЭС «Фукусіма-1» цалкам расплавіліся ядзерныя стрыжні

Паліўныя стрыжні ў першым рэактары аварыйнай японскай АЭС "Фукусіма-1" цалкам расплавіліся з-за перагрэву, паколькі не былі цалкам пакрытыя вадой. Зараз расплаўленая маса, відаць, знаходзіцца на дне рэактара ў вадзе і ахалоджваецца, паведаміў у чацвер аператар станцыі -- кампанія Tokyo Electric Power (TEPCO).

Кампанія ўпершыню прызнала факт поўнага расплаўлення ядзернага паліва ў адным з 3 пацярпелых рэактараў АЭС "Фукусіма-1" -- поўнага мэлтдаўна. Пасля пацверджання факту расплаўлення ядзернага паліва галоўную небяспеку ўяўляе выбух вадароду ўнутры ўстаноўкі. Аднак аператар станцыі і эксперты лічаць такую небяспеку нязначнай, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Знешняя паверхня корпуса рэактара застаецца адносна "прахалоднай" -- яе тэмпература складае ад 100 і 120 градусаў па Цэльсіі.

"Гэта не павінна непакоіць, для прадухілення назапашвання вадароду мы напампоўваем у рэактар азот", -- паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі прадстаўнік TEPCO. "Мяркуючы па тэмпературы, ціску і г.д., верагоднасць выбуху вельмі невялікая", -- заявіў таксама журналістам вядомы ў Японіі спецыяліст па атамнай энергетыцы прафесар Універсітэту "Васэда" Ёсіаки Ака.

Тое, што адбылося на рэактары, вызначылі дзякуючы таму, што ў першым энергаблоку з канца мінулага тыдня было ўсталяванае вентыляцыйнае абсталяванне, якое часткова ачысціла паветра ад радыеактыўных часціцаў. Пасля гэтага ў будынак змаглі ўвайсці спецыялісты і ўсталяваць вымяральныя прыборы.

Высветлілася, што ўзровень вады ў першым рэактары цяпер на 5 метраў ніжэй за штатны. Гэта значыць, што там знаходзяцца цалкам адкрытымі распаленыя паліўныя стрыжні даўжынёй 4 метры. У выніку яны ўжо цалкам расплавіліся ад перагрэву. У той жа час на дне рэактара яшчэ ёсць вада, якая астуджае гэтую масу, лічаць эксперты.

Раней спецыялісты TEPCO дапускалі, што стрыжні ў першым рэактары разбурыліся на 55%.

Цяпер кампанія пампуе па 8 тон вады ў гадзіну ў прастору паміж корпусам рэактара і ягонай знешняй ахоўнай сталёвы абалонкай. Гэта павінна стварыць "вадзяны саркафаг" і спрыяць эфектыўнаму ахалоджванню ўстаноўкі.

Меркавалася таксама змантаваць у рэактара дадатковую сістэму вонкавага ахладжэння, у якой бы цыркулявала вада. Цяпер у гэтыя планы, магчыма, давядзецца ўносіць карэктывы.

Сітуацыя ў пацярпелых другім і трэцім рэактарах таксама не зусім зразумелая. Эксперты TEPCO дапускалі, што паліва там разбуранае на 30 і 35 адсоткаў. У другім рэактары, мяркуючы па ўсім, ёсць пашкоджанне ў злучаным з ім басейне для кандэнсацыі і астуджэнні пары. Праз гэты пралом, відаць, ідзе ўцечка радыёактыўнай вады. У трэцім рэактары адзначана празмерна высокая тэмпература. Чацвёрты рэактар на момант удару цунамі па АЭС 11 сакавіка быў спынены на тэхагляд, паліва ў ім не было. Пяты і шосты рэактары пацярпелі няшмат, яны заглушаныя і знаходзяцца ў стабільным стане

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі3

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны3

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі3

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць