Кувейт накрыла хваля анамальнай спёкі нават для гэтай звыклай да такога надвор’я краіны. У шэрагу раёнаў тэмпература паветра дасягнула 51 градуса паводле Цэльсія. Паводле яго слоў, на 1 градус пабіты рэкорд50-гадовай даўнасці.
«Цяперашняе надвор’е на 6 градусаў вышэйшае за кліматычную норму», — адзначыў метэаролаг. Звычайна такое гарачае надвор’е ўстанаўліваецца ў Кувейце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, але і тады тэмпература не бывае такой высокай, сказаў ён. Становішча жыхароў Кувейта крыху аблягчае тое, што вільготнасць паветра зменшылася на 20 працэнтаў і знаходзіцца цяпер на адзнацы 5 працэнтаў, паведамляе БелТА.
Што да Беларусі, то на наступным тыдні ў краіну прыйдзе афрыканскі антыцыклон. Будзе +32–34 градусы.
Каментары