Свет11

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс

Былы народны дэпутат СССР і аўтар тэлеграм-канала «Черный полковник» Віктар Алксніс памёр у 74 гады.

Віктар Алксніс. Архіўнае фота: «Радыё Свабода»

Пра смерць Алксніса паведаміла яго дачка ў яго тэлеграм-канале. «У ноч на 30 снежня ў таты здарыўся гемарагічны інсульт, ён адразу ўпаў у глыбокую кому», — напісала яна.

Алксніс быў народным дэпутатам СССР (1989-1991), дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР (1990-1991) і расійскай Дзярждумы (2000-2007). У 2013-2015 гадах узначальваў гарадское паселішча Тучкава ў Маскоўскай вобласці.

Ён быў у апазіцыі да Гарбачова і яго палітыкі «перабудовы». Калі здарыўся жнівеньскі путч 1991 года, падтрымаў ГКЧП.

У СМІ яго празвалі «чорным палкоўнікам».

«У вайне Расіі супраць Украіны Алксніс убачыў шанец на гістарычны рэванш, але сам ход пуцінскай «СВА» яго расчараваў», — напісаў пра былога дэпутата аналітык Аляксандр Фрыдман.

Ён згадаў сумесныя стрымы Алксніса і Гіркіна-Стралкова.

«Мыць посуд пад іх гнеўныя развагі пра «бяздарнага Пуціна», «фанернага маршала» Шайгу, хлуслівых расійскіх генералаў і пра «беларускага нацыяналіста» Лукашэнку, нібыта гатовага здрадзіць Расіі пры першай жа магчымасці, было сапраўднай асалодай. Сярод гратэскавых паяцаў з салаўёўска-скабееўскіх «оргій вар'яцтва» такіх з агнём не адшукаць.

У адрозненне ад многіх наскрозь фальшывых расійскіх z-патрыётаў таварыш Алксніс не быў апартуністам і праз усё жыццё пранёс вернасць сваім адыёзным ідэалам», — даў ацэнку Фрыдман.

Каментары1

  • Латышскі стралок
    02.01.2025
    Хочацца адказаць так, як Максіму.

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец153

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць