Ад рэдакцыі4040

З Новым годам! Хай здохне той, хто нас не любіць!

Хай 2025 год прынясе кожнаму тое, пра што яму марыцца.

2024-ы быў сабе нібыта і неасаблівы, непрыкметны год. Цягнулася вайна, цягнуліся рэпрэсіі, старэлі, слабелі Лукашэнка і Пуцін. Усё марудна ішло і, здавалася часам, што канца гэтаму ўсяму не будзе. 

Але за апошнія гады, у тым ліку і за гэты неасаблівы 2024-ы, беларусы, якія «проста ішлі і проста стаялі, проста жылі і паміралі», сваёй штодзённай вытрымкай і ўзаемадапамогай даказваюць сваё права на «пачэсны пасад між народамі».

Хтосьці калісьці не так даўно думаў, што гісторыя скончылася. Не, яна працягваецца.

Так шваль з Гродна стала сімвалам эпохі: цёмная, урэдная, якая ў жыцці і года не рабіла, але ўсселася на людскі горб, і яд з яе сцякае.

Але маем і іншыя сімвалы: людзей, якія пайшлі ў турмы за дапамогу іншым людзям. Людзей з вялікай літары, якія адстойваюць нашу і вашу свабоду тут і там.

Захад дорага, сотні мільярдаў даляраў ва Украіне, плаціць за сваё неразуменне Расіі, і за сваю баязлівасць, і за ўласцівую капіталізму імкненне да нажывы, якім скарыстаўся драпежнік расійскага імперыялізму. А беларусы яшчэ даражэй, уласнымі жыццямі, уласным часам страчаным — а ён залаты! — плацяць за памылкі 1990-х.

Жыццё мучыць, але разумных жыццё і вучыць. Ужо навучыла.

Мы розныя, вы розныя, яны розныя. Мы па-рознаму правыя і па-рознаму памыляемся. Але мы ўсе людзі, і мы маем роўнае права на шчасце, на свабоду, права жыць, як мы хочам, будаваць, гадаваць, любіць. І напярэдадні новага 2025 года ўспомніўся дзедаўскі, даўні, тых нескароных людзей, якія ўсё перажылі, а засталіся людзьмі, тост-жарт. Хай ён прагучыць і тут, і там, і ў турмах, і на волі, і ў бліндажах, і ў катэджах.

Хай здохне той, хто нас не любіць!

Каментары40

  • Назаўжды
    31.12.2024
    Ай, добра! І той, і тая хай!
  • Зюзя
    31.12.2024
    Протас забіў гол Бостану ! О-ле-е О-лей-лей-лей О-лей !
  • Брест
    31.12.2024
    Жыве Беларусь! З Новым годам усіх!!!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць