Грамадства55

Крыху пра талерантнасьць. Каляднае пасланьне айца Аляксандра Надсана

Мы жывём у сьвеце, дзе побач жывуць людзі розных расаў, нацыянальнасьцяў, моваў, культураў і рэлігіяў. Усё гэта, з аднаго боку, робіць наша жыцьцё больш багатым. Шчырая пабожнасьць многіх не?хрысьціянаў можа быць прыкладам для шмат каго з нас. Тым ня менш, розьніцы існуюць, і таму, каб пазьбегнуць небясьпекі рэлігійнай абыякавасьці, нам трэба асэнсаваць сутнасьць нашай веры.

Каляднае пасланьне апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана.

З набліжэньнем Калядаў вялікія і малыя гарады ў Англіі, дзе я жыву, прымаюць сьвяточны выгляд: ялінкі на плошчах, вулічныя асьвятленьні і ўпрыгожаньні, надпісы ў вокнах, якія жадаюць усім «Merry Christmas», што значыць — радаснага сьвята Нараджэньня Хрыста. Усё гэта, магчыма, ня мае асаблівага дачыненьня да сутнасьці сьвята, але стварае прыемнае пачуцьцё агульнай добразычлівасьці і прыносіць усім шмат нявіннай радасьці. Але вось у гэтым годзе ўладам аднаго вялікага гораду такі радасны перадсьвяточны настрой прыйшоўся недаспадобы, і яны вырашылі скасаваць усе публічныя праявы Калядаў. Яны апраўдвалі свой учынак тым, што ў шматкультурным і шматрэлігійным грамадзтве хрысьціянскае сьвята можа абражаць пачуцьці шматлікіх не-хрысьціянаў — мусульманаў, індусаў і іншых, — што жывуць у гэтым горадзе. І тут здарылася нечаканае. Самі не-хрысьціяне выказалі пратэст супраць гэтай пастановы і сказалі: «Калі ласка, не касуйце Калядных сьвяткаваньняў: нам яны вельмі падабаюцца».

Вось прыклад, як пад покрывам талерантнасьці часта хаваюцца праявы нецярпімасьці або абыякавасьці.

Мы жывём у сьвеце, які становіцца ўсё больш глябальнай вёскай, дзе побач жывуць людзі розных расаў, нацыянальнасьцяў, моваў, культураў і рэлігіяў. Усё гэта, з аднаго боку, робіць наша жыцьцё больш багатым. З другога боку, нягледзячы на розьніцы, мы ўсё больш пераконваемся ў адзінстве людзкога роду. У пытаньнях рэлігіі мы знаходзім таксама шмат супольнага і добрага ў іншых, а шчырая пабожнасьць многіх не-хрысьціянаў можа быць прыкладам для шмат каго з нас. Дый інакш быць ня можа, бо ўсе рэлігіі маюць адну крыніцу — Бога, Творцу ўсяго. Тым ня менш, розьніцы існуюць, і таму, каб пазьбегнуць небясьпекі рэлігійнай абыякавасьці, нам трэба асэнсаваць сутнасьць нашай веры. Сёньняшняе сьвята якраз паказвае на ейны ўнікальны характар: Бог сам стаецца адным з нас, каб даць нам магчымасьць мець удзел у Ягоным Боскім жыцьці.

Бог стаецца чалавекам і прыходзіць да нас ня ў сіле і магутнасьці, але як бездапаможнае немаўля, якое мае патрэбу нашай спагады і дапамогі. Гэта і ёсьць сутнасьць нашай рэлігіі. Можна сказаць, што Бог ушанаваў нас сваім зьяўленьнем сярод нас і выказаў нам давер. Гэта ён пацьвердзіў усім сваім далейшым жыцьцём і дзейнасьцю на зямлі, аж да Крыжовай сьмерці. На жаль, сярод многіх ён не знайшоў зразуменьня. «Да сваіх прыйшоў, і свае Яго не прынялі» (Ян 1:11).

Сьвяты Павал сказаў: «Хай у вас будуць тыя самыя пачуцьці, што ў Хрысьце Ісусе» (Плп 2:5). Вось якраз гэтага чакаецца ад пасьлядоўнікаў Хрыста як на Каляды, так і праз усё жыцьцё. У нашым разрозьненым грамадзтве талерантнае стаўленьне да іншых павінна абапірацца не на рэлігійную абыякавасьць, але на глыбейшае асэнсаваньне нашай веры і нашай супольнай апошняй мэты. А гэта азначае ў першую чаргу пашану адно да аднаго і адмаўленьне ад ужываньня гвалту і сілы ня толькі фізычных, але і ў накіданьні сваіх перакананьняў іншым. Хрысьціянін, які жыве сваёй вераю, ніколі ня будзе рабіць нічога крыўднага і абразьлівага ў адносінах да таго, чыіх перакананьняў ён не падзяляе. Безумоўна, ён хоча, каб усе прыйшлі да пазнаньня той радасьці, якую дае вера ў Хрыста. Таму ён ня будзе хаваць сваёй веры, а паступаць згодна з загадам Боскага Настаўніка: «Так хай сьвеціць вашае сьвятло сярод людзей, каб людзі бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўславілі вашага Айца, што ў небе» (Мц 5:16).

Вось гэтыя думкі хай будуць нам да развагі ў гэты сьветлы дзень Нараджэньня Госпада і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста.

Хрыстос родзіцца: слаўце Яго!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць