Лябедзька: наступная серада будзе вырашальнай. АГП заклікала актывістаў далучацца
да здаровага спосабу жыцця.
Пра гэта заявіў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 23 чэрвеня напрэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы акцыі маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якія праходзяць па серадах.
«Судовыя працэсы над удзельнікамі ўчарашняй акцыі — гэта спроба наўпростага запалохвання людзей. Але калі ў наступную сераду выйдзе яшчэ больш людзей, гэта будзе азначаць, што беларусы выціскаюць па кроплі з сябе страх», — сказаў ён.
Да ўдзелу сваіх актывістаў у гэтым руху Лябедзька ставіцца «пазітыўна». Ён растлумачыў, што кіраўніцтва партыі дае рэкамендацыі рэгіянальным актывістам далучыцца да здаровага спосабу жыцця, а менавіта ў сераду ў 19.00 гуляць на свежым паветры. «І яны гуляюць», — падсумаваў лідар АГП.
На думку Лябедзькі,
такія акцыі выклікаюць неразуменне і разгубленасць ва ўлады.«Раней яны ведалі, чаго чакаць ад вулічных акцый, быў спіс, каго затрымліваць загадзя. Зараз яны не ведаюць, што чакаць, якімі могуць быць дзеянні любога сярэднестатыстычнага грамадзяніна Беларусі», — адзначыў ён.
-
«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя
-
Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі
-
«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна
Каментары