Меркаванні3131

НІСЭПД: Рэйтынг Лукашэнкі ўпаў ніжэй за 30%

Апытанне праводзілася ў чэрвені і зафіксавала калапс падтрымкі ўладаў.

Апытанне праводзілася ў чэрвені і зафіксавала калапс падтрымкі ўладаў.

Метадам face-to-face interview спецыялісты НІСЭПД апыталі ў чэрвені 1503 рэспандэнты ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 3%).

Пагаршэнне «эканамічнага самаадчування» беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г., зафіксаванае ў сакавіку, сёння можна характарызаваць як сапраўдны абвал.

Так, колькасць рэспандэнтаў, якія сказалі, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы пагоршала, узрасла да 73%.

82% лічаць, што «беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе», прычым віну за гэта ўскладаюць перш за ўсё на прэзідэнта (45%) і ўрад (37%), а не на сусветны крызіс (27%) або спекулянтаў (17%).

Колькасць тых, хто лічыць, што «ў цэлым сітуацыя ў Беларусі развіваецца ў няправільным кірунку», усяго за тры месяцы ўзрасла з 40% да 62%, а «ў правільным», наадварот, знізілася з 45% да 26%. Гэта амаль найніжэйшы паказчык за ўсю гісторыю маніторынгу НІСЭПД.

У людзей нарастае адчуванне, што мы жывём у паліцэйскай дзяржаве. Звыш паловы апытаных (53%) сёння лічаць, што А. Лукашэнка перш за ўсё абапіраецца «на вайскоўцаў, МУС, КДБ», 38% — «на прэзідэнцкую» вертыкаль», 24% — «на дзяржаўных чыноўнікаў». Для параўнання: «на простых людзей» — 19%, «на спецыялістаў» — 7%, «на культурную і навуковую эліту» — 4%.

Колькасць адказаў «прэзідэнт забяспечвае непаспяхова» перавышае колькасць адказаў «паспяхова» (у тым ліку, «пад’ём эканомікі, рост дабрабыту» — 16% супраць 76%, «падтрыманне стабільнасці ў грамадстве» — 30% супраць 60%, «барацьбу з карупцыяй» — 35% супраць 49%).

На пытанне: «Як Вы лічыце, тое, што ў руках А.Лукашэнкі сканцэнтравана цяпер практычна ўся ўлада ў краіне, ідзе на карысць Беларусі ці не дае краіне нічога добрага?» 59% адказалі «не дае краіне нічога добрага» і толькі 26% — «ідзе на карысць Беларусі» (у верасні мінулага года гэтыя суадносіны было 39% супраць 44%).

Нядзіўна, што лічба гатовых зноў прагаласаваць за Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах апусцілася ніжэй за 30% і склала 29,3% (у снежні 2010 г. — 53%, у сакавіку 2011 г. — 42.9%).

Стаўленне беларусаў да Расеі становіцца ўсё больш складаным.

Так, з аднаго боку, заяву міністра фінансаў А. Кудрына, што «Расея дасць крэдыт у памеры 3 млрд даляраў пры ўмове, калі Беларусь правядзе эканамічныя рэформы» палічылі справядлівым рашэннем 47%, а несправядлівым — 37%. З іншага боку,

«жаданне Расеі атрымаць буйныя беларускія прадпрыемствы, такія як «Белтрансгаз», МАЗ, «Беларуськалій» выклікала ў цэлым негатыўную рэакцыю беларусаў: 37% лічаць, што іх нельга прадаваць ні ў якім разе, а 20% — што іх не варта прадаваць расейцам,
20% пагадзіліся з тым, што іх можна прадаць расейцам за добрую цану, а 16% сказалі, што ў Беларусі няма выйсця, іх прыйдзецца прадаваць расейцам за тую цану, якую дадуць.

Ацэньваючы становішча СМІ ў Беларусі, сёння ўжо 53% рэспандэнтаў лічаць, што яны залежныя, і толькі 10% — незалежныя.

Аб рэгулярным карыстанні інтэрнэтам заявілі 40% апытаных.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць