Здарэнні1414

Аташэ пасольства Італіі затрыманы ў Мінску за рулём «Аўдзі Q7»

ДАІ сцвярджае, што дыпламат быў п'яны.

Аташэ пасольства Рэспублікі Італія ў Беларусі Маўрыцыа Крачатэлі затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у суботу 2 ліпеня ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнула прэстыжная машына «Аўдзі Q7», кіроўца якой відавочна знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Самае дзіўнае, што на машыне былі дыпламатычныя нумары.

Прыблізна ў 6.30 раніцы, насупраць дома 76 па праспекце Машэрава кіроўца дыпламатычнага аўтамабіля быў затрыманы. Пры першым жа знаёмстве з кіроўцам падазрэнні адносна яго стану пацвердзіліся. Супрацоўнікі ДАІ яшчэ больш здзівіліся, калі праверылі дакументы затрыманага. Ім быў аташэ пасольства Рэспублікі Італія ў Рэспубліцы Беларусь Маўрыцыа Крачатэлі. Пры гэтым дыпламат паводзіў сябе з інспектарамі абуральна і, карыстаючыся сваёй дыпламатычнай недатыкальнасцю, не толькі адмовіўся ад медыцынскага агляду, на што меў поўнае права, але нават не стаў паказваць сваё пасведчанне кіроўцы.

Нягледзячы на гэта, інспектарамі ў дачыненні да дыпламата быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 18.16 КаАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў, або перадача кiравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўсталяваным парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выклiканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў). Адпаведная інфармацыя пра паводзіны дыпламата перададзеная ў МУС і пасольства Італіі ў Мінску.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць