Улада1313

Літоўскі дэпутат прапаноўвае забараніць Беларусі браць удзел у буйных міжнародных спартыўных і культурных спаборніцтвах

Член сейма Літвы кансерватар Эгідыюс Варэйкіс прапаноўвае прымяняць у адносінах да афіцыйнага Мінска «маральныя санкцыі» — выключыць Беларусь з міжнародных культурных і спартыўных арганізацый, а таксама забараніць краіне браць удзел у чэмпіянатах свету і Еўропы.

З такой прапановай Варэйкіс выступіў на міжнародным форуме «Альтэрнатыўныя стратэгіі ўдзелу моладзі ў палітыцы», што праходзіць у Тракайскім раёне Літвы. Удзел у форуме бяруць актывісты не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт».

«Маральныя санкцыі — выключэнне Беларусі з культурных і спартыўных арганізацый, забарона на ўдзел у міжнародных мерапрыемствах, чэмпіянатах свету, Алімпійскіх гульнях або „Еўрабачанні“ — былі б намнога больш эфектыўнымі за эканамічныя. Гэта паказвае вопыт санкцый у адносінах да былой Югаславіі, Паўднёвай Афрыкі і СССР», — цытуе Варэйкіса партал delfi.lt.

«Беларускі дыктатар можа стаць „новым Гарбачовым“ толькі ў тым выпадку, калі Еўропа стане „новым Рэйганам“, а грамадства Беларусі зразумее, што ў санкцыях вінаваты толькі рэжым Мінска», — мяркуе літоўскі дэпутат.

На яго думку, у Еўропе шмат людзей, якія лічаць, што ў адносінах з афіцыйным Мінскам «трэба саступаць і ахвяраваць каштоўнаснымі прынцыпамі ў імя эканамічнай выгады». «Вынік такой палітыкі — страта як каштоўнасцяў, гэтак і эканамічнай выгады», — падкрэсліў Варэйкіс.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць