У футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі мінскае «Дынама» атрымала чацвёртую перамогу запар і выйшла на трэцяе месца.

24 ліпеня ў матчы 18-га тура каманда Сяргея Аўчыннікава выйграла ў Гродна ў «Нёмана» — 2:0 (Ледэсма, 13, Леанарда, 82). Яшчэ ў адным нядзельным паядынку «Днепр» згуляў унічыю 1:1 з брэсцкім «Дынама» (Лясюк, 4 — Цэван, 33).

Напярэдадні «Нафтан» саступіў дома «Тарпеда-БелАЗу» — 0:2 (Яўсееў, 32, Рыжко, 79).

22 ліпеня «Гомель» і «Віцебск» разышліся мірам — 2:2 (Кузьмянок, 2, Казека, 11 — Гукайла, 43, Слесарчук, 45+1).

Тур завершыцца 25 ліпеня матчам «Мінск» — «Белшына».

Сустрэча БАТЭ — «Шахцёр» была перанесена на 29 чэрвеня (2:2).

Становішча каманд: БАТЭ — 41 (розніца мячоў 34–8), «Шахцёр» — 33 (22–11), «Дынама» (Мн) — 27 (23–19), «Нафтан» — 27 (27–24), «Гомель» — 25 (20–13), «Тарпеда-БелАЗ» — 24 (20–23), «Нёман» — 22 (17–23), «Віцебск» — 21 (16–23), «Белшына» — 21 (22–23), «Мінск» — 18 (18–23), «Дняпро» — 14 (16–32), «Дынама» (Бр) — 13 (18–31).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?