Спецназ ля фантанаў і патрулі ў парках: у Мінску святкуюць Дзень дэсантніка.
Дзень ВДВ - свята сямейнае.
Турыстаў вабіць «мінская экзотыка».
Усе лаўкі адпачынку на ўзбярэжжы Свіслачы ператварыліся ў рэстарацыі і канцэртныя пляцоўкі.
Сімвалы дэсанту - цяльняшка, берэт і татуіроўка.
Марш на Востраў слёз.
Да капліцы спецназ прапускаў на 10 хвілін, але большасць затрымліваліся там надоўга.
Лакальныя спрэчкі сканчаліся песнямі.
Нехта не вытрымліваў святочнай нагрузкі, але дэсантура на полі боя сваіх не пакідае.
Сцяг ВДВ на адзін дзень амаль ператварыўся ў дзяржаўны.
За ВДВ!
З Свіслачы сухім выйсці - складана.
Беларускія дэсантнікі.
«Дэсантура гуляе».
У гэты дзень дэсантнікі абвергнулі меркаванне, што Свіслач - забароненая для купання рака.
Традыцыйны Дзень ВДВ святкуюць ва ўсіх былых рэспубліках СССР. У Мінску мерапрыемствы падзелены на афіцыйную з ускладаннем кветак ад ветэрэнаў-“афганцаў” і неафіцыйную з масавымі гуляннямі былых вайскоўцаў-дэсантнікаў.
У гэтым годзе на традыцыйных месцах збору дэсантнікаў дзяжурылі ўзмоцненыя нарады спецназа і міліцыі. Уваход у паркі Горкага і Чалюскінцаў для “блакітных берэтаў” быў забаронены, а ля фантанаў час ад часу дзяжурыла міліцыя. Але той, хто вельмі жадаў, усё ж змог спраўдзіць традыцыю святкавання Дня дэсантніка.
Даведка
Днём ВДВ лічацца 2 жніўня, у гонар першага парушутнага дэсанта з дванаццаці чалавек, што дэсантаваліся на вучэннях Маскоўскай вайсковай акругі пад Варонежам у 1930 годзе. ВДВ у сучасным уяўленні канчаткова аформілася і стала часткай масавай культуры, калі з 1954 года камандаваць ім стаў Васіль Маргелаў. Дарэчы, менавіта Маргелаў кіраваў дзеяннямі савецкага дэсанту падчас народных пратэстаў вясной 1968 года ў Празе. У Беларусі дэсантнікі прадстаўлены трыма вайсковымі часткамі, а прозвішча Маргелава ўшанавалі, назваўшы адну з цэнтральных вуліц Віцебска.