Спецназ ля фантанаў і патрулі ў парках: у Мінску святкавалі Дзень дэсантніка.
Спецназ ля фантанаў і патрулі ў парках: у Мінску святкуюць Дзень дэсантніка.
Традыцыйны Дзень ВДВ святкуюць ва ўсіх былых рэспубліках СССР. У Мінску мерапрыемствы падзелены на афіцыйную з ускладаннем кветак ад ветэрэнаў-“афганцаў” і неафіцыйную з масавымі гуляннямі былых вайскоўцаў-дэсантнікаў.
У гэтым годзе на традыцыйных месцах збору дэсантнікаў дзяжурылі ўзмоцненыя нарады спецназа і міліцыі. Уваход у паркі Горкага і Чалюскінцаў для “блакітных берэтаў” быў забаронены, а ля фантанаў час ад часу дзяжурыла міліцыя. Але той, хто вельмі жадаў, усё ж змог спраўдзіць традыцыю святкавання Дня дэсантніка.
Даведка
Днём ВДВ лічацца 2 жніўня, у гонар першага парушутнага дэсанта з дванаццаці чалавек, што дэсантаваліся на вучэннях Маскоўскай вайсковай акругі пад Варонежам у 1930 годзе. ВДВ у сучасным уяўленні канчаткова аформілася і стала часткай масавай культуры, калі з 1954 года камандаваць ім стаў Васіль Маргелаў. Дарэчы, менавіта Маргелаў кіраваў дзеяннямі савецкага дэсанту падчас народных пратэстаў вясной 1968 года ў Празе. У Беларусі дэсантнікі прадстаўлены трыма вайсковымі часткамі, а прозвішча Маргелава ўшанавалі, назваўшы адну з цэнтральных вуліц Віцебска.
Каментары