У раённым цэнтры Сянно Віцебскай вобласці 6 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка ў гонар самай буйной танкавай бітвы Другой сусветнай вайны.
Манумент уяўляе сабой савецкі танк
Баявую машыну райцэнтру перадало Міністэрства абароны Беларусі. У рытуале перадачы танка мясцовым уладам узялі ўдзел міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін, старшыня Віцебскага абласнога савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў, старшыня Сенненскага райвыканкама Віктар Цапота, ветэраны вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў горада. Да
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу, Юрый Жадобін сказаў:
«Сёння, на жаль, мала хто ведае аб буйной танкавай бітве Другой сусветнай вайны, якая адбылася тут 70 гадоў таму.6 ліпеня 1941 года ў жорсткім крывавым баі сышліся не на жыццё, а на смерць больш чым 2 тысячы баявых машын Чырвонай Арміі і нямецкага вермахта. Гэта было больш, чым у пазней у славутай Прохараўскай бітве на Курскай дузе».
Як лічыць кіраўнік Мінабароны, «гэтыя гераічныя і адначасова трагічныя старонкі гісторыі Чырвонай Арміі, на жаль, незаслужана забыты летапісцамі Вялікай Айчыннай вайны». «Але менавіта на беларускай зямлі ў пачатку вайны былі закладзены асновы перамогі, значны ўнёсак у якую зрабілі і воіны, якія біліся пад вашым горадам. На працягу чатырох сутак, ведучы наступальныя і абарончыя баі, яны сарвалі планы прасоўвання праціўніка на лінію абароны, якая фарміравалася па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Гэта вымушаны быў прызнаць і сам Гейнц Гудэрыян, які ў сваіх мемуарах напісаў: «Нас моцна білі пад Сянном».
Міністр абароны таксама звярнуў увагу на сімвалічнасць даты адкрыцця помніка — 66 гадоў таму, 7 верасня 1945 года, танк
* * *
Некаторыя гісторыкі называюць танкавую бітву пад Сянном не толькі самай буйной у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў, але і ўсіх войнаў ХХ стагоддзя. У шасцітомнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941–1945 гадоў паведамляецца, што 6 ліпеня 1941 года войскі
-
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
Каментары