Культура11

У Мінску адкрыліся Дні культуры Кітая

Аркестр майстроў кітайскай нацыянальнай музыкі з аншлагам выступіў 25 верасня ў Белдзяржфілармоніі. Канцэрт, на яком выконваліся творы кітайскіх аўтараў, даў старт Дням культуры Кітая ў Беларусі. Яны прадоўжацца ў нашай краіне па 2 кастрычніка.

Абмен днямі культуры садзейнічае ўмацаванню адносін паміж Беларуссю і Кітаем. Гэта адзначыў на цырымоніі адкрыцця кітайскіх Дзён першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі. Паводле яго слоў, за апошнія гады гэтыя культурныя форумы сталі яркай падзеяй у беларуска-кітайскім супрацоўніцтве. Дні праводзяцца з 1993 года і з кожным годам становяцца ўсё больш цікавымі. «Цікавасць беларускай публікі да гэтых культурных акцый усё больш ўзрастае», — сказаў Уладзімір Карачэўскі.

Ён падкрэсліў, што з Кітая прыязджаюць унікальныя творчыя калектывы, выступленні якіх раскрываюць хараство цудоўнай кітайскай культуры. У гэтым годзе беларусаў віртуознасцю ігры радуюць артысты Аркестра майстроў кітайскай нацыянальнай музыкі. Калектыў вядомы не толькі ў КНР, але і далёка за яе межамі. Канцэрт аркестра запланаваны таксама ў канцэнртнай зале Гродзенскага музычнага каледжа.

Нацыянальныя песні і танцы Унутранай Манголіі, а таксама цыркавыя выступленні кітайскіх артыстаў можна будзе паглядзець на сцэнічнай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Як вядома, культура гэтага рэгіёну Кітая захавала векавую разнастайнасць прадстаўнікоў мангольскай нацыянальнасці.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Лу Гуйчэн у сваім выступленні не прэзентацыі Дзён культуры сказаў, што правядзенне гэтых культурных мерапрыемстваў садзейнічае паглыбленню разумення паміж народамі дзвюх краін. Кітай і Беларусь размешчаны геаграфічна далёка адзін ад аднаго, але гэта не перашкаджае ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву і жаданню народаў сябраваць. «У кожнага народа свая нацыянальная культура, якая ўліваецца ў агульную скарбніцу сусветнай культуры. Кітайская і беларуская культуры таксама з’яўляюцца часткай сусветнай культуры», — адзначыў Лу Гуйчэн.

Кітайскі дыпламат расказаў, што праграмай Дзён культуры прадугледжана правядзенне некалькіх выставак — «Кераміка і фарфор Кітая», «Сучаснае мастацтва валакна Кітая».

Лу Гуйчэн выказаў упэўненасць, што ўсе гэтыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць пашырэнню культурнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Кітаем.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць