Народны сход у Магілёве праходзіць спакойна. Каля ДК культуры заводу штучнага валакна па вуліцы Чалюскінцаў сабралася блізу 80 чалавек. Шмат міліцыі, але яна не перашкаджае правядзенню акцыі. Збор адкрыў старшыня аргкамітэта акцыі, старшыня магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Ён распавёў, што яму
вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. У той жа час ён заўважыў, што фармат акцыі падпадае пад закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, і дазволу ўладаў на іх правядзенне не патрабуецца.Перад прысутнымі таксама выступіў прафесар, выкладчык
працоўныя з трымерамі стрыгуць траву, спрабуючы заглушыць выступы выступоўцаў. Калі яны набліжаюцца да ўдзельнікаў сходу, людзі пачынаюць моцна пляскаць у ладкі.На акцыі прысутнічаюць прадстаўнікі гарвыканкама і Ленінскага раёна.
Каментары