Свет

Журналіст, які зьмяніў дзьве нацыі

«Мы ўсе – Гранты», «Мы ўсе армяне». Гэтыя лёзунгі, што спантанна нарадзіліся пасьля забойства армянскага журналіста і былі падхопленыя турэцкай прэсай, былі – па просьбе сям’і – адзінымі, якія спадарожнічалі Гранту Дзінку ў яго апошняй дарозе.

«Мы ўсе – Гранты», «Мы ўсе армяне». Гэтыя лёзунгі, што спантанна нарадзіліся пасьля забойства армянскага журналіста і былі падхопленыя турэцкай прэсай, былі – па просьбе сям’і – адзінымі, якія спадарожнічалі Гранту Дзінку ў яго апошняй дарозе.

Людзі часам скандавалі: «301 — забойца!» – гэта намёк на арт. 301 турэцкага крымінальнага кодэксу пра «зьнявагу турэцкасьці». На адмысловы прысуд Дзінку менавіта паводле гэтага артыкулу – за ягоныя крытычныя артыкулы наконт стаўленьня да армянаў у Турцыі – спаслаўся ў паказаньнях яго забойца, матываваўшы такім чынам свой крок. І шмат хто ў Турцыі падзяляе ягоную нянавісьць.

Арышт забойцы – посьпех турэцкай паліцыі. Але ён бы ня здарыўся, каб не бацька забойцы, што распазнаў сына на відэа з вулічнай камэры ды паведаміў уладам.

«Гэтыя кулі былі накіраваныя ў Турцыю» – сказаў прэм’ер Эрдаган, дадаўшы, што забойцы прыкрываюцца Турцыяй для свайго подлага ўчынку. Міністар юстыцыі больш катэгарычны: «Гэта правакацыя. Невыпадкова да яе дайшло менавіта цяпер, калі ўздымаюцца галасы пра выдуманы генацыд армянаў».

Кропкі над «і» расставіў ягоны папярэднік з апазыцыйнай DHP: «Не, мы ня Гранты. Нас завуць Алі, Мэхмэд, Мустафа». Ён дадаў, што вінаватых трэба шукаць у Масадзе i ЦРУ. Словам, Турцыя стала ахвярай гэтага злачынства, а не яго саўдзельнікам. Насуперак чаканьням, у пахаваньні ня ўдзельнічалі ні прэзыдэнт, ні прэм’ер, былі толькі міністры.

Аднак разам з тым Турцыя беспрэцэндэнтным жэстам запрасіла да ўдзелу ў пахаваньні прадстаўнікоў уладаў Арменіі, зь якой няма дыпляматычных стасункаў, і армянскай дыяспары, што ўспрымаецца ў Анкары як вораг. У Дзінка пасьля сьмерці атрымалася тое, да чаго ён імкнуўся пры жыцьці – зламаньне псыхалягічнага тупіку нянавісьці, у які Турцыя загнала сябе, адмаўляючыся прызнаваць злачынствы мінулага.

Дзінк быў нявыгадны ня толькі туркам. Ягоныя заклікі да армянаў таксама вырачыся нянавісьці сустракалі глыбокі супраціў. У нядзельным казаньні ў армянскай царкве ў Стамбуле пра сьмерць Дзінка не было ні слова. Толькі назаўтра Армянская царква абвесьціла для турэцкіх армянаў 15‑дзённую нацыянальную жалобу.

Цяпер і ў туркаў, і ў армянаў зьяўляецца шанец, за які Дзінк заплаціў жыцьцём. Шанец на прымірэньне, што абапіраецца на праўдзе.

У сваім апошнім артыкуле, надрукаваным напярэдадні сьмерці, Дзінк пісаў: «Памяць майго кампутара запоўненая лістамі людзей, прасякнутымі злосьцю і пагрозамі. Я як голуб. Як голуб маю паўсюль вочы: сьпераду, ззаду, зьлева, справа. Мая галава верціцца як галава голуба. Так, я неспакойны, як голуб, але я ведаю, што ў гэтай краіне не чапаюць галубоў і ня крыўдзяць іх. Галубы па‑ранейшаму жывуць у сэрцах гарадоў. Крыху перапужаныя, так, аднак вольныя».

Перш чым 50‑тысячнае жалобнае пахавальнае шэсьце кранулася з месца, у паветра выпусьцілі белых галубоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»13

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса5

Пажар у бары ў Бангкоку: загінулі 27 чалавек

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера22

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі12

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»13

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць