Свет

Названа прычына смерці амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма

Папярэдне, прычына смерці сенатара-рэспубліканца ад амерыканскага штата Паўднёвая Караліна Ліндсі Грэма — расслаенне аорты ў выніку атэрасклератычнага сардэчна-сасудзістага захворвання. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.

Ліндсі Грэм. Фота: AP Photo / Meg Kinnard

«Пасведчанне аб смерці будзе заставацца ў статусе «ў працэсе афармлення» да завяршэння ўсіх таксікалагічных і мікраскапічных даследаванняў, пасля чаго яно будзе абноўлена з улікам прычыны смерці і адпаведнай класіфікацыі абставін смерці», — дадалі там.

Грэм памёр 11 ліпеня ў Вашынгтоне. Да сваёй раптоўнай смерці палітык быў з візітам ва Украіне і наведаў вытворчасць абароннай кампаніі SkyFall, якая вырабляе дроны рознага прызначэння. У межах паездкі Грэм таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Разам з ім у Кіеў прыязджаў член Палаты прадстаўнікоў ЗША, ганаровы старшыня Камітэта замежных спраў Майкл Макоўл, піша «Суспільне».

Грэм прадстаўляў Паўднёвую Караліну ў Сенаце ЗША з 2003 года. Ён узначальваў бюджэтны камітэт Сената, а таксама ўваходзіў у склад камітэтаў па асігнаваннях, судовых пытаннях, навакольным асяроддзі і грамадскіх работах.

Да абрання сенатарам палітык працаваў у Палаце прадстаўнікоў ЗША і больш за 30 гадоў служыў у Ваенна-паветраных сілах і рэзерве ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць