Свет44

Паўночная Карэя забараніла замежную валюту

22 студзеня ўлады Паўночнай Карэі выдалі забаранілі выкарыстаньне даляраў, эўраў, енаў і любой іншай замежнай валюты ў крамах і гандлёвых угодах. Апроч валюты, у Паўночнай Карэі чакаецца дэфіцыт на ай-поды, спартовыя аўтамабілі, водныя скутэры, ювэлірныя вырабы, дызайнэрскую вопратку і каньяк — забарону на іх экспарт у КНДР увялі ЗША.

22 студзеня ўлады Паўночнай Карэі забаранілі выкарыстаньне даляраў, эўраў, енаў і любой іншай замежнай валюты ў крамах і гандлёвых угодах.

Найверагодней, гэтыя захады ўжытыя кіраўніцтвам КНДР з мэтай узяць пад свой кантроль сродкі ў замежнай валюце, якія ёсьць у грамадзянаў на руках. Мяркуецца, што на гэты крок паўночнакарэйскія ўлады пайшлі з-за фінансавых санкцый з боку ЗША.

Калі раней цэны ў сталіцы КНДР Пхеньяне нярэдка пазначаліся ў далярах, то цяпер карэйцам давядзецца прымусова мяняць валюту на купоны ў спэцыяльным пункце. Купоны даюць права набываць тыя ці іншыя тавары, — паведамляе інфармацыйная агенцыя «РИА-Новости» з спасылкай на газэту The Dong-a Ilbo.

У той жа час амэрыканскія ўлады забаранілі экспартаваць у Паўночную Карэю лічбавыя плэеры iPod, спартовыя аўтамабілі, водныя скутэры, ювэлірныя вырабы, дызайнэрскую вопратку і каньяк, які, паводле чутак, надта любіць лідэр КНДР Кім Чэн Ір.

Гэтыя захады былі ўжытыя ў якасьці пакараньня за леташнія выпрабаваньні ядравай зброі і згодна з забаронай ААН на продаж Паўночнай Карэі прадметаў раскошы.

Абвешчаная Вашынгтонам забарона, паводле словаў прадстаўніка міністэрства гандлю ЗША Рычарда Мілса, «дакладна вывераная» — дзеля таго, каб ейнай мэтай сталася толькі паўночнакарэйская эліта, якая купаецца ў раскошы ў той час, калі астатняе насельніцтва краіны жыве ў адчайнай галечы, — паведамляе Бі-Бі-Сі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць