На прэс-канферэнцыі, якая прайшла пасля матчу БАТЭ — «Вікторыя», галоўны трэнер чэшскага клуба Павел Врба заявіў:

«Лічу, што перамаглі заслужана. Натуральна, перамога вельмі шмат для нас значыць. Матч у Мінску быў вырашальным у адказе на пытанне, каму працягнуць гуляць у Лізе Еўропы. Я цешуся, што нам удалося перамагчы БАТЭ, вырваць у яго такія важныя тры ачкі.

У якім кампаненце гульні вы былі лепш гаспадароў поля?

На мой погляд, у нас лепш была арганізаваная гульня на контратаках, за кошт гэтага ўзялі верх. Калі судзіць па гульнях БАТЭ, якія давялося бачыць, то лепшыя футбалісты гэтага клуба — Брэсан і Бага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?