Спорт

«Віцебск» будзе гуляць у стыкавых матчах

Завершыўся 21-ы чэмпіянат краіны па футболе.

Матчамі 33-га тура завершыўся 27 лістапада 21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

«Дняпро», які ў наступным годзе будзе гуляць у першай лізе, адправіў у стыкавыя матчы «Віцебск», перамогшы яго ў Магілёве 1:0.

ФК «Мінск» і сталічнае «Дынама» на «Дынама-Юні» (стадыён дынамаўцаў) забілі сем мячоў — 4:3, прычым «Мінск» пасля 1-га тайма вёў 3:0 і неабходную перамогу ўтрымаў (лік змяняўся так: 3:0, 3:1, 4:1, 4:2, 4:3).

Брэсцкае «Дынама» згуляла на сваім полі ўнічыю з БАТЭ — 1:1.

Астатнія матчы: «Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ» — 0:0, «Шахцёр» — «Гомель» — 4:0, «Нафтан» — «Белшына» — 1:2.

Выніковае становішча: БАТЭ — 66, Шахцёр — 61, Гомель — 54, Дынама Мінск — 49, Белшына — 48, Тарпеда-БелАЗ — 41, Нафтан, Нёман — 37, Мінск — 35, Дынама Брэст -35, Віцебск — 32, Дняпро — 32.

БАТЭ, нагадаем, восьмы раз (шосты раз запар) заваяваў залатыя медалі, у «Шахцёра» — срэбра, у «Гомеля» — бронза. Увесь п'едэстал быў заняты датэрмінова.

Вышэйшую лігу пакідае «Дняпро» — чэмпіён краіны 1998 г. Пуцёўку ў вышэйшую лігу заваявала мазырская «Славія» (чэмпіён Беларусі 1996 і 2000 гг).

Пераходныя матчы за права гуляць у вышэйшай лізе паміж «Партызанам» і «Віцебскам» пройдуць 1 і 4 снежня. Лёсаванне па вызначэнні гаспадара поля ў першым матчы пройдзе ў панядзелак.

Лепшым бамбардзірам чэмпіянату-2011 г. стаў Рэнан Брэсан (БАТЭ)
з 13 мячамі на рахунку. 13-ы мяч Брэсан сёння забіў у Брэсце. Бразілец яшчэ і лепшы распасоўшчык: у яго 10 галявых перадач.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках12

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі38

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта30

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць