Грамадства1010

«Белпол»: З мая 2020 года ў Беларусі рэпрэсавана паўмільёна чалавек

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсій у Беларусі», прадстаўленым арганізацыяй «Белпол» на III Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі 22 мая ў Вільні, піша «Позірк».

Са спасылкай на праваабарончую ініцыятыву Dissidentby адзначаецца, што ў 2020 годзе было зафіксавана 190 новых выпадкаў палітычна матываванага крымінальнага пераследу грамадзян (вызваленняў не было), у 2021‑м — 1.595 (75), 2022‑м — 2.363 (258), 2023‑м — 1.582 (618), 2024‑м — 1.761 (813), 2025‑м — 1.346 (606), у першым квартале 2026‑га — 314 (309).

У дакладзе адзначаецца, што ў 2024 годзе ўлады «пачалі хаваць звесткі пра судовыя пасяджэнні і прысуды, што ўскладніла доступ праваабаронцаў да інфармацыі», таму прыведзеная статыстыка за апошнія гады няпоўная.

«Інфармацыя з колькаснымі паказчыкамі таксама пацвярджае, што ні пра якое «паслабленне» рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму і пра яго «гуманізацыю» гаворкі не ідзе. Колькасць новых выпадкаў палітычна матываванага крымінальнага пераследу перавышае колькасць вызваленых і асоб, якія адбылі пакаранне», — падкрэсліваюць аўтары.

«Белпол» адзначае, што само заканадаўства з 2020 года змянілася «не так істотна», але яго трактоўка ўладнымі структурамі «істотна памянялася». У прыватнасці, «дзеянні, якія раней лічыліся цалкам бяскрыўднымі альбо дробным правапарушэннем, раптам ператварыліся ў злачынствы, у тым ліку цяжкія».

«Паняцці «тэрарызму» і «экстрэмізму» пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сталі істотна адрознівацца ад агульнасусветнай практыкі. У афіцыйны Пералік фізічных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці (спісы «тэрарыстаў») КДБ Беларусі ўключае па розных падставах, у тым ліку пры асуджэнні па 28 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Важная акалічнасць: у ходзе палітычных рэпрэсій мінскім рэжымам нярэдка ўжываецца «зваротная сіла закона». Гэта значыць грамадзяне караюцца за «правапарушэнні» і «злачынствы», якія такімі не з'яўляліся згодна з нормамі заканадаўства, якія дзейнічалі на момант здзяйснення інкрымінаваных ім дзеянняў (напрыклад за падпіскі на інтэрнэт-СМІ альбо данаты арганізацыям, якія на той момант не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі»)», — гаворыцца ў дакладзе.

Сёння, як адзначае «Белпол», фактычна пад вызначэнне «экстрэмізм» стала падпадаць «любая апазіцыйная дзейнасць і «інакадумства», а за любую сувязь з «экстрэмізмам» ідзе крымінальнае пакаранне».

Акрамя таго, аўтары звяртаюць увагу на праблемы, з якімі сутыкнуліся былыя палітвязні. Да гэтай катэгорыі асоб у Беларусі часцяком ужываюцца меры па «прэвентыўнаму нагляду» альбо «прафілактычнаму назіранню», у сувязі з чым многія з іх істотна абмежаваныя ў правах.

У прыватнасці, такія грамадзяне абавязаны: стаць на ўлік у міліцыі і некалькі разоў на месяц з'яўляцца для праверкі; паведамляць «органы ўнутраных спраў» пра змену месца жыхарства; не наведваць пэўныя месцы (напрыклад, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы); не пакідаць сваё жыллё ў пэўны час сутак (напрыклад, з 19 да 6 гадзін); не выязджаць за межы раёна (горада) па службовых і асабістых справах без згоды органа ўнутраных спраў; не выязджаць за мяжу.

За невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду альбо за ўхіленне ад яго прадугледжана крымінальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі (арт. 421 і 422 КК).

Гэта значыць, робяць выснову аўтары, многія былыя палітвязні «знаходзяцца пад пагрозай зноў апынуцца ў месцах пазбаўлення волі». Акрамя таго, «да іх ужываюцца і меры ціску, не прадугледжаныя заканадаўствам». Напрыклад, выклік у міліцыю на «прафілактычныя гутаркі», накіраванне на прымусовыя працы, якія зневажаюць чалавечую годнасць — уборку вуліц, збор камянёў на сельскагаспадарчых палях.

Гэтыя мерапрыемствы асвятляюцца прапагандысцкімі СМІ, якія заяўляюць, што такім чынам палітвязні «ўсведамляюць і выпраўляюць сваю віну перад дзяржавай».

Яшчэ адным відам рэпрэсій у дакладзе называецца «выдварэнне грамадзян Беларусі за межы краіны», паколькі такая працэдура «не прадугледжана ніякімі нацыянальнымі прававымі нормамі і супярэчыць палажэнням Канстытуцыі». Прававы статус «памілаваных» палітвязняў незразумелы — афіцыйных актаў памілавання няма.

«Таму ў дадзены перыяд перспектывы, нават у вызваленых палітвязняў, якія пакінулі Беларусь, зусім не радасныя. Многіх з іх чакае не годнае і бяспечнае жыццё, а выжыванне і нявызначанасць у чужой краіне», — робіць выснову «Белпол».

У ходзе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сотні тысяч грамадзян падпісваліся за ўсіх кандыдатаў адначасова, але былі і тыя, хто падпісаўся толькі за аднаго ці двух апазіцыйных.

Таму, гаворыцца ў дакладзе, «калі лічыць па подпісах, здадзеных у ЦВК, рэжым атрымаў дадзеныя прыкладна 400 тыс. апазіцыйна настроеных да дыктатара асоб».

«Гэтая катэгорыя грамадзян таксама падверглася рэпрэсіям. Усе «падпісанты» за апазіцыйных кандыдатаў былі звольненыя з дзяржаўнай і ваеннай службы, а таксама з праваахоўных і сілавых структур. Многія з іх былі звольненыя з дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый, альбо ім не падоўжаны чарговыя працоўныя кантракты. Тыя, хто не быў звольнены (бо ўсіх і адразу замяніць аказалася немагчыма), знаходзяцца пад пастаянным кантролем і маральным прэсінгам з боку кіраўніцтва, іх кар'ерны рост пад забаронай», — падкрэсліваюць аўтары.

Ёсць і іншыя, менш шматлікія катэгорыі грамадзян. Напрыклад, як адзначаецца, людзі, якія «не былі затрыманыя, але фізічна і псіхічна пацярпелі ў ходзе разгону мірных пратэстаў сілавікамі, а таксама з-за затрымання сяброў, сваякоў і г.д.».

Названая лічба ў 500 тыс. рэпрэсаваных «можа вырасці ў разы», калі да іх дадаць блізкіх сваякоў, на якіх таксама «распаўсюдзіліся негатыўныя наступствы», адзначае «Белпол».

Каментары10

  • докажите обратное!
    22.05.2026
    Оккупационная, российская власть в лице лукашенко и его холуёв красауцау в погонах, объявила и ведёт войну с беларуским, беларусами и Беларусью.....
  • І што?
    22.05.2026
    Акупаваная, рэпрэсаваная, што далей?
  • губопик, мвд, кгб
    22.05.2026
    Гадили беларусам, Беларуси и ПРОДОЛЖИМ ГАДИТЬ !

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска7

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць