Свет33

Рубіа: Перадыслакацыя амерыканскіх войскаў — «не пакаранне»

На сустрэчы НАТА дзяржсакратар ЗША аспрэчыў меркаванне пра тое, што амерыканская адміністрацыя выкарыстоўвае размяшчэнне войскаў ЗША як сродак ціску на еўрапейскіх саюзнікаў па НАТА.

Фота: Ansgar Haase/picture alliance via Getty Images

«Гэта не пакаранне, а проста пастаянны працэс», — заявіў Рубіа, піша Bild.

Паводле яго слоў, у ЗША ёсць «глабальныя абавязацельствы», якія патрабуюць «пастаянна пераглядаць, дзе менавіта размешчаныя нашы войскі».

Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не хавае незадаволенасці тым, што ЗША трацяць на абарону значна больш, чым іншыя члены НАТА. У 2025 годзе ўсе краіны альянсу нарэшце дасягнулі ўстаноўленай мэты — 2% ВУП на абарону, аднак Трамп патрабуе паказчык у 5%.

Таксама на нераўнамернае размеркаванне выдаткаў скардзіцца не толькі Трамп. Марк Рутэ нядаўна таксама заявіў, што выдаткі на падтрымку Украіны ўнутры альянсу размеркаваныя нераўнамерна.

Паводле яго слоў, асноўную нагрузку нясе толькі «абмежаваная» група краін — Швецыя, Канада, Германія, Нідэрланды і Данія, у той час як многія іншыя дзяржавы «трацяць недастаткова, калі гаворка ідзе пра дапамогу Украіне».

Аднак унутры НАТА няма адзінства адносна таго, наколькі далёка павінна заходзіць падтрымка альянсу, якімі павінны быць доўгатэрміновыя гарантыі бяспекі для Украіны і наколькі наогул рэалістычным з’яўляецца яе ўступленне ў НАТА ў будучыні.

Пакуль у Швецыі міністры замежных спраў НАТА абмяркоўваюць важнейшыя пытанні, сёння высокапастаўленыя прадстаўнікі Пентагона адначасова накіроўваюцца ў Брусель, каб праінфармаваць краіны-члены НАТА пра планы ўдзелу амерыканскіх узброеных сіл у абароне Еўропы.

Каментары3

  • взяли и поверили
    22.05.2026
    Ну-да, ну-да .........взяли и поверили.
  • пытанне
    22.05.2026
    А ў вашым Bild RUSSIA напісалі, што Трамп вышле 5000 жаўнераў у Польшчу?
  • Адміністрацыя Трампа
    22.05.2026
    па ўзроўні даверу да іх заяваў можа канкурыраваць з дзяржаўнымі органамі і СМІ Расіі.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць