Грамадства88

Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню

Недабудаваны музей-сядзібу беларускага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна прададуць з аўкцыёна. Пачатковы кошт — 35 000 рублёў.

Сапраўдная сядзіба Буйніцкага ў Палівачах не захавалася. Была занядбаная і магіла «бацькі беларускага тэатра», якая таксама знаходзілася ў гэтай вёсцы. Аднак Уладзімір Караткевіч разам з Уладзімірам Няфёдам адшукалі яе і ў 1975 годзе перанеслі ў Празарокі, дзе тады ж адкрылі помнік.

Насупраць гэтага помніка ў 1994 годзе пачалі ўзводзіць будынак музея-сядзібы. На жаль, у 1998 годзе будоўлю прыпынілі, да гэтага часу паспелі закласці фундамент і часткова ўзвесці сцены. З таго часу даўгабуд плошчай амаль 400 квадратных метраў муляе вочы чыноўнікам.

Прадаць незавершаны будынак спрабавалі яшчэ ў 2009 годзе, таксама за адну базавую велічыню (35 000 рублёў), аднак пакупнікоў не знайшлося. Цяпер прынятае рашэнне разабраць спаруду, калі музей-сядзібу не выкупяць да 2012 года.

Аўкцыён адбудзецца 16 снежня ў Віцебску
ў будынку «Віцебскаблмаёмасці». Новы ўладальнік будынка, калі такі знойдзецца, павінен будзе адкрыць на тэрыторыі аб’екта экспазіцыю, прысвечаную Ігнату Буйніцкаму, і стварыць новыя працоўныя месцы. Таксама ён не зможа прадаць свой набытак да выканання гэтых умоў куплі-продажу.

У 2011 годзе споўнілася 150 гадоў з дня народзінаў Ігната Буйніцкага.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы15

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы15

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць